16-25 жніўня адбудзецца пілігрымка Беласток-Гродна-Вільнюс | Друк |
Анонсы
08.07.2016 15:11

16-25 жніўня адбудзецца XXI пешая пілігрымка Беласток-Гродна-Вільнюс у санктуарый Маці Божай Міласэрнасці ў Вільнюсе. 19 жніўня, калі пілігрымка будзе праходзіць праз Гродна, далучыцца да яе маюць магчымасць вернікі з Гродзенскай дыяцэзіі.

Пілігрымка пройдзе пад дэвізам «Будзьце міласэрнымі».

Праграма пілігрымкі:

16 жніўня — выхад з Беластока пасля Імшы ў 5.30 у мясцовым архікатэдральным касцёле
18 жніўня — прыход у Гродна, святая Імша ў касцёле Адшукання Святога Крыжа (пабернардынскім). Начлег у гродзенскіх сем'ях
19 жніўня — святая Імша ў 7.30 у пабернардынскім касцёле ў Гродне. Далучэнне да пілігрымкі вернікаў з Гродзенскай дыяцэзіі
24 жніўня — прыход у Вільнюс, святая Імша ў 16.00
25 жніўня — афіцыйнае заканчэнне святой Імшой у санктуарыі Маці Божай Міласэрнасці ў Вільнюсе

Для ўдзелу ў пілігрымцы неабходна наяўнасць у пашпарце дзеючай шэнгенскай візы. Пілігрымы, якія не маюць шэнгенскай візы, павінны да 25 ліпеня (акрамя нядзелі) падаць неабходныя дакументы ў дыяцэзіяльную курыю.

За неабходнай інфармацыяй звяртацца да кс. Паўла Безляповіча, дыяцэзіяльнага мадэратара па пытаннях дадзенай пілігрымкі:


8029 266 77 03 (МТС)

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by