Рэкалекцыі для малітоўных суполак «Маргарытка» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пройдуць 17 – 19 чэрвеня ў Лебедзеве | Друк |
Анонсы
31.05.2016 14:45

У Год Міласэрнасці арганізатары запрашаюць усіх ахвотных з руху «Маргарытка» у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі на супольную малітву і адпачынак у Лебедзеве.

З сабою мець камплект пасцельнай бялізны, арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне для ўдзельнікаў. Жадаючыя могуць узяць намёты і спальнікі.

Запісацца можна да 15 чэрвеня.

Больш падрабязная інфармацыя:

+37529 5449097 (кс. Юзаф Сярпейка),
+37529 2843813 (кс. Андрэй Калядка)

Даведка:

«Маргарытка» — своеасаблівая форма пажыццёвай малітвы групы вернікаў за канкрэтнага святара. 

(IL)

 
© 2003-2024 Catholic.by