Першая Усебеларуская сустрэча манаскай моладзі пройдзе 12-13 красавіка |
| Друк | |
Анонсы
|
05.04.2016 11:27 |
Аб’яднанне вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх інстытутаў і таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі сардэчна запрашае ўсіх маладых манахаў і манахінь на І Усебеларускую сустрэчу законнай моладзі.
Сустрэча адбудзецца 12-13 красавіка ў доме сясцёр місіянерак Святой Сям’і ў Баранавічах (пр-т Савецкі, 18). Тэма – «Кансэкраванае жыццё і выклікі сучаснага свету».
На сустрэчу запрашаюцца кансэкраваныя асобы з першай фармацыі да 5-га года пасля вечных абяцанняў альбо да 37-га года жыцця.
Кошт пражывання разам з харчаваннем за ўсю сустрэчу – 10 еўра.
Ёсць магчымасць прыезду на дзень раней (пасля папярэдняга ўзгаднення з арганізатарамі).
Праграма:
12 красавіка
- 10.00 – святая Імша, малітва апоўдні
- 11.00 – знаёмства
- 13.30 – абед
- 14.30 – канферэнцыя «Кансэкраванае жыццё і выклікі сучаснай Беларусі» (а. Міхаіл Цвячкоўскі МІС)
- 15.30 – праца ў групах
- 16.30 – адарацыя, Нешпары
- 18.00 – вячэра
- 19.00 – вясёлы вечар
- 22.00 – Камплета
13 красавіка
- 8.00 – Ютрань, медытацыя
- 9.30 – сняданак
- 10.30 – канферэнцыя «Міжасабовыя адносіны і дыялог у манаскай супольнасці» (с. Паўла Бобэр MSF)
- 11.30 – праца ў групах
- 12.30 – малітва апоўдні, святая Імша
- 13.30 – абед
- 15.00 – адарацыя, Нешпары
- 16.00 – некалькі слоў на развітанне
- 16.30 – вячэра
Запіс і арганізацыйныя пытанні па тэлефоне:
+375 33 612 93 33 а. Андрэй Юхневіч ОМІ+375 29 658 18 59 с. Міхаліна Маркевіч ОР. (AG)
|