Велікапоснае чуванне моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пройдзе 5 сакавіка (+праграма) |
| Друк | |
Анонсы
|
01.03.2016 11:27 |
5 сакавіка ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца велікапоснае чуванне моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Тэма сёлетняга чування — «Міласэрнасці хачу, а не ахвяры» (Мц 9, 13). rПраграма:
- 21.30 – рэгістрацыя
- 22.00 – падрыхтоўка да святой Імшы (катэдра)
- 22.30 – святая Імша (узначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі)
- 23.30 – сцэнка (парафія Св. Андрэя, апостала, Нарач)
- 24.00 – адарацыя (катэдра)
- 01.00 – Крыжовы шлях (парафія Божага Цела, Нясвіж)
- 01.45 – сцэнка (парафія Св. Яна Хрысціцеля, Мінск)
- 02.30 – тэматычная канферэнцыя (кс. Раман Суша)
- 03.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці (парафія Найсвяцейшай Тройцы, Мінск)
- 03.30 – пачастунак (кава, гарбата) (катэдра)
- 04.15 – Песні жальбы (парафія Свв. Сымона і Алены, Мінск)
- 04.45 – Ружанец (Хвалебная частка) (парафія Св. Андрэя, апостала, і св. Леапольда Багдана Мандзіча, Мінск)
- 05.30 – благаслаўленне
Неабходна загадзя паведаміць, колькі чалавек з парафіі прыме ўдзел у чуванні. Тэлефон – +375 29 284 38 13 кс. Андрэй Калядка. (IL)
|