У красавіку адбудзецца пілігрымка на Святую Зямлю | Друк |
Анонсы
05.02.2016 10:06

Усе жадаючыя запрашаюцца прыняць удзел у святкаванні 4 красавіка ўрачыстасці Звеставання Пана ў Назарэце, гістарычным месцы, дзе Езус узрастаў у мудрaсцi, у гaдах i ў лaсцы ў Бoгa i ў людзей. Пілігрымка на Святую Зямлю адбудзецца 3-10 красавіка.

«На Святой Зямлі Езус больш не ходзіць па гарах і раўнінах. Вы не можаце больш Яго пачуць у сінагогах і ў Святыні. Яго больш няма ў дамах з мытнікамі і грэшнікамі. На шчасце, Ён пакінуў нам яркі прыклад і жывы след сваіх ног. Сёння вы можаце сустрэцца з Ім жывым на дарогах Галілеі, Юдэі і Ерузалема. З верай у сэрцы і Евангеллем у руцэ. Падарожжа ў Святую Зямлю большае за турыстычны паход. Гэта пілігрымка па слядах патрыярхаў, суддзяў і прарокаў. Нарэшце, гэта пошук сябе, пошук іншых і надзеі на сустрэчу з Ім», – адзначаецца на www.catholicpilgrim.by.

Кошт пілігрымкі 800 долараў.

Праграма пілігрымкі і падрабязнасці на www.catholicpilgrim.by.


(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by