Адвэнтавае чуванне моладзі пройдзе ў магілёўскай катэдры | Друк |
Анонсы
02.12.2015 10:08

12 снежня ў магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава адбудзецца адвэнтавае чуванне моладзі. Малітоўная сустрэча пройдзе пад назвай «Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць» (Мц 5, 8).

Да ўдзелу ў чуванні асабліва запрошана моладзь Магілёўскага дэканату.

Праграма:

  • 12.00 — рэгістрацыя
  • 13.00 — канферэнцыя
  • 14.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці
  • 15.30 — пачастунак, кава, гарбата
  • 16.30 — сцэнка
  • 17.30 — святы Ружанец
  • 18.30 — святая Імша, якую ўзначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, біскуп вікарый для Магілёўскага рэгіёну Аляксандр Яшэўскі SDB

 

(AG)   
    

 
© 2003-2024 Catholic.by