17 верасня ў Мінску асвецяць краевугольны камень пад будаўніцтва новага касцёла | Друк |
Анонсы
17.09.2015 10:41

Мінская супольнасць ордэна Меншых Братоў Капуцынаў запрашае на ўрачыстасць асвячэння краевугольнага каменя пад будаўніцтва касцёла ў парафіі Св. Францішка ва Уруччы.

Урачыстасць адбудзецца 17 верасня ў 17.00 на пляцоўцы будовы касцёла святога Францішка, што каля вёскі Копішча. Пасля святой Імшы арганізатары свята падрыхтавалі пачастунак для гасцей, каву капучына ад братоў капуцынаў, забаўляльную праграму. 

Тэлефоны для даведак:

  • +375 29 742-20-40 (Юлія Галіноўская)
  • +375 29 746-13-23 (Зміцер Галіноўскі)
  • +375 29 396-20-86 (Яніна Дуднік)
  • +375 44 738-74-56 (Яніна Гамановіч)

JavaScript must be enabled in order for you to use Google Maps.
However, it seems JavaScript is either disabled or not supported by your browser.
To view Google Maps, enable JavaScript by changing your browser options, and then try again.

Парафія святога Францішка была створана ў 1992 годзе, але межы парафіі мяняліся. Сёння парафія знаходзіцца ў мікрараёне Уручча і яе межы ўтвараюць мінская колавая дарога і праспект Незалежнасці. Парафія святога Францішка ўключае вуліцы Гінтаўта, Астрашыцкая, Гарадзецкая, Ложынская, Уручская, Шафарнянская, а таксама вёскі Копішча і Валяр’янава. Адной з вялікіх цяжкасцяў у развіцці парафіі з’яўляецца адсутнасць уласнага касцёла. Зараз нядзельныя Імшы ў парафіі святога Францішка цэлебруюцца ў святыні парафіі Святой Тройцы на Залатой Горцы. У 2014 годзе былі завершаны працы, звязаныя з  выкананнем і зацвярджэннем праекту, выдзяленнем тэрыторыі і на прыканцы году распачата будова. Зараз  ужо скончаны падмурак будучага касцёлу і кляштару братоў капуцынаў. 


 
© 2003-2024 Catholic.by