У Гомелі прэзентуюць факсіміле Тураўскага Евангелля | | Друк | |
Анонсы |
04.11.2014 11:11 |
10 лістапада ў актавай зале Гомельскай абласной бібліятэкі а 16-й гадзіне пройдзе прэзентацыя факсімільнага выдання Тураўскага Евангелля. Факсімільныя копіі (дакладна ўзноўленыя) былі надрукаваны па ініцыятыве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі агульным накладам у 500 асобнікаў. У прэзентацыі прымуць удзел праваслаўны епіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі і аўтар даследавання гісторыі Тураўскай зямлі Пётр Лысенка, кіраўнік прадстаўніцтва кампаніі Xerox у Беларусі Аляксандр Швец. Падчас прэзентацыі адбудзецца цырымонія дарэння ўнікальнага выдання бібліятэкам і музеям Гомельскай вобласці. Тураўскае Евангелле — найстаражытнейшы помнік кніжнай культуры, створаны на тэрыторыі Беларусі. Евангелле ілюструе старажытнаславянскае пісьменства XI стагоддзя. Рукапіс быў знойдзены ў 1865 годзе ў Тураве і з тых часоў захоўваецца ў бібліятэцы Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх. Рукапіс уяўляе сабой Евангелле з дадатковымі запісамі, два з якіх былі зроблены ў пачатку XVI стагоддзя ад імя князёў Астрожскіх. Перавыданне Тураўскага Евангелля стала працягам доўгатэрміновага праекта кампаніі Xerox і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па ўзнаўленні беларускіх помнікаў пісьменства і азнаямленні з імі шырокай грамадскасці. Паводле katolik-gomel.by (IL) |