Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч адзначыць 25-годдзе біскупскай сакры | Друк |
Анонсы
27.10.2014 16:14

20 кастрычніка прыпадае 25-я гадавіна біскупскай сакры Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. Святкаванне пройдзе ў дзень імянін Мітрапаліта — 28 кастрычніка, у свята святых Сымона і Юды, апосталаў.

У мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў гэты дзень у 18.30 адбудзецца святая Імша.

Мітрапаліт сардэчна запрашае на Імшу, а таксама просіць аб малітве ў яго інтэнцыі.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by