У мінскім араторыі адбудзецца тэатральны вечар | Друк |
Анонсы
17.09.2014 10:42

Араторый імя святога Яна Боско запрашае на тэатральны вечар, які адбудзецца 27 верасня 2014 г. па адрасе: г. Мінск, вул. Пляханава, 28, корп. 1 (Серабранка). Пачатак у 19 гадзін.

Тэмай вечара стануць узаемаадносіны паміж рознымі ўзростамі. Прысутных чакае выдатны настрой, добрая кампанія і шмат весялосці. Кожны будзе мець магчымасць праявіць сябе ў якасці акцёра.

Паводле sdb.by

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by