Салезіянская Сям’я ў Беларусі адзначыць Дзень еднасці |
| Друк | |
Анонсы
|
17.06.2014 12:36 |
21 чэрвеня адбудзецца Дзень еднасці Салезіянскай Сям’і ў Беларусі. Традыцыйна ён звязаны з імянінамі альбо днём нараджэння настаяцеля салезіянаў дадзенай інспекторыі, візітаторыі, дэлегатуры. Салезіянская Сям’я ў Беларусі ўпершыню адзначыць гэтае свята ў дзень нараджэння Рэгіянальнага настаяцеля Місіі св. Францішка Сальскага кс. Віктара Гайдукевіча SDB.
Месцам святкавання стане салезіянская пляцоўка ў Смаргоні, дэвізам будуць словы: “З’яднаныя ў кс. Боско - на хвалу Божую і дзеля збаўлення душаў!”
Пры жыцці святога Ян Боско яго імяніны адзначаліся вельмі ўрачыста, бо кожны з выхаванцаў і сяброў справы салезіянскага выхавання жадаў у гэты дзень падзякаваць Богу праз асобу кс. Боско за дар салезіянскай харызмы ў Каталіцкім Касцёле.
Расклад святкавання:
12.00 - Імша ў касцёле св. Міхала Арханёла ў Смаргоні.
14.00 – святочная праграма з нагоды Дня еднасці Салезіянскай Сям’і ў араторыі імя св. Яна Боско. На канцэрце прагучаць віншаванні дэлегацый, скіраваныя да кс. Віктара Гайдукевіча; спецыяльна падрыхтаваныя спевы, вершы і г.д. Скончыцца канцэрт супольнай малітвай і завяршальным словам кс. Віктара Гайдукевіча. Пасля канцэрта ўсе ўдзельнікі запрошаны на пачастунак.
Паводле sdb.by (AG)
|