У катэдральным касцёле ў Гродне будзе ўсталявана фігура Яна Паўла ІІ | Друк |
Анонсы
08.04.2014 15:57

27 красавіка з нагоды кананізацыі благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ, якая пройдзе ў гэты дзень у Рыме, у гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя адбудзецца ўрачыстая Імша, падчас якой будзе ўсталявана і асвечана фігура Папы. Яна стане сімвалам удзячнасці вернікаў Пантыфіку, падчас знаходжання якога на Святым Пасадзе адбывалася адраджэнне Касцёла на беларускіх землях, які памятаў у малітвах пра Касцёл у Беларусі і перадаваў пастырскае благаслаўленне.

Пачатак Імшы ў 12 гадзін.

Паводле grodnensis.by

(AG)

 

 
© 2003-2024 Catholic.by