У гадавіну абрання Папы Францішка адбудзецца Імша падзякі ў мінскай архікатэдры | Друк |
Анонсы
11.03.2014 23:35

13 сакавіка прыпадае першая гадавіна абрання кардынала Хорхе Марыё Берголіо, які ўзяў сабе імя Францішак, у якасці Наступніка святога Пятра. Як паведаміла Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, у гэты дзень у 18.30 у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца святая Імша падзякі.

Імшу ўзначаліць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. Сардэчна запрашаюцца ўсе жадаючыя.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by