«Карытас» праводзіць акцыю «Вігілійная свечка» | Друк |
Анонсы
04.12.2013 17:28

Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» праводзіць акцыю «Вігілійная свечка». Ахвяраванні ад распаўсюджвання свечак пойдуць на падарункі дзецям з малазабяспечаных сем'яў на Божае Нараджэнне і на святочныя ініцыятывы «Карытас».

Набыць свечкі, такім чынам прыняўшы удзел у акцыі, можна ў розных парафіях Беларусі.

Акцыя праводзіцца ўжо ў дзясяты раз. Яна ўзяла пачатак у Польшчы.

(AG)


 

 
© 2003-2024 Catholic.by