У Івянцы адбудзецца Імша ў 30-ы дзень пасля смерці а. Андрэя Ахрэма | Друк |
Анонсы
03.12.2013 14:13

4 снежня ў парафіі Св. Міхала Арханёла ў Івянцы адбудзецца Імша ў 30-ы дзень пасля смерці а. Андрэя Ахрэма OFMСonv. Літургію, якая пачнецца ў 18.00, узначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Вернікі запрашаюцца да супольнай малітвы за спачылага святара.

Айцец Андрэй Ахрэм загінуў у аўтакатастрофе 4 лістапада. Пахаванне адбылося 8 лістапада ў Івянцы.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by