У мінскай архікатэдры адбудзецца святая Імша падзякі за абранне новага Папы | Друк |
Анонсы
13.03.2013 22:06

14 сакавіка 2013 г. у 18.30 у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца святая Імша падзякі Богу за абранне новага Папы — Францішка (кардынала Хорхе Марыё Бергольё) з просьбай аб Божым благаслаўленні ў яго служэнні. Літургію ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Пасля вячэрняй сесіі канклаву 13 сакавіка ў 19.06 па італьянскім часе з коміну над Сікстынскай капэлай пайшоў белы дым. Пра абранне новага Пантыфіка абвясцілі таксама званы базылікі святога Пятра. Папа быў абраны на другі дзень канклаву.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by