Праграма ўрачыстасцяў у Росіцы |
| Друк | |
Анонсы
|
03.08.2012 11:30 |
Малітва на месцах пакутніцкай смерці мучаннікаў — старажытная традыцыя
Касцёла. Заўсёды хрысціяне верылі ў тое, што малітва на месцы, дзе
пралілася кроў за Хрыста, па-асабліваму дадае сілы і ўмацоўвае веру.
Росіца — адно з такіх месцаў на нашай зямлі.
Нягледзячы на аддаленасць ад буйных гарадоў, у росіцкую святыню кожны год прыходзяць і прыязджаюць усё больш і больш пілігрымаў. Айцы марыяне, якія апякуюцца гэтым месцам, і сёлета запрашаюць на ўрачыстасці ў Росіцу. Лісты пілігрымаў, якія хоць аднойчы былі ў Росіцы, сведчаць пра асаблівую моц малітвы ў гэтым святым месцы, і гэта галоўнае, дзеля чаго варта яго наведаць.
Праграма ўрачыстасцяў:
3 жніўня (пятніца)
- 18.00 — Імша для пілігрымаў
- 20.00 — Акафіст да Багародзіцы
- 21.00 — урачыстыя Нешпары
- 22.00 — Ружанец
- 23.00 — малітоўна-музычная праграма
4 жніўня (субота)
- 24.00 — святая Імша і працэсія на месца пакутніцкай смерці благаслаўлёных
- 03.00 — малітва праслаўлення
- 05.00 — перапынак на каву
- 06.00 — Гадзінкі да Маці Божай
- 07.00 — літургія ўсходняга абраду
- 08.00 — Ютрань
- 09.00 — малітва моладзі за моладзь
- 10.00 — святы Ружанец
- 11.00 — канцэрт духоўнай і класічнай музыкі
- 12.00 — святая Імша і працэсія з Найсвяцейшым Сакрамэнтам
- 14.00–15.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
- 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці
- 16.00 — Нешпары пра мучанікаў
- 18.00 — святая Імша на заканчэнне ўрачыстасці
Пілігрымкі ў Росіцу:
- Барысаў—Росіца
- 27 ліпеня — 3 жніўня (адказны а. Вячаслаў Пялінак МІС +375 29 892 09 77)
- Полацк—Росіца
- 31 ліпеня — 3 жніўня (адказны бр. Кастусь Анашка МІС +375 29 984 86 68)
- Друя—Росіца
- 1–3 жніўня (адказны а. Пётр Бярнацкі МІС +375 29 892 23 20)
- Жодзіна—Росіца (велапілігрымка)
- 30 ліпеня — 3 жніўня (адказны а. Міхаіл Цвячкоўскі МІС +375 33 677 27 55)
- Запіс на аўтобусныя пілігрымкі з г. Мінска: +375 44 709 03 01 Ірэна.
А. Вячаслаў Пялінак МІС
|