План сёлетніх мерапрыемстваў у Будславе | | Друк | |
Анонсы |
31.05.2012 12:07 |
Сёлетні фэст у гонар Маці Божай Будслаўскай пройдзе 6–7 ліпеня пад дэвізам «Марыя — Маці Збаўцы» і стане падрыхтоўкай да 400-гадовага юбілею прысутнасці тут цудадзейнага абраза, што адбудзецца ў 2013 годзе. Прапануем праграму святкаванняў. f 6 ліпеня (пятніца)
7 ліпеня (субота)
Як паведамлялася раней, з гэтага года святкаванні ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе будуць не 2 ліпеня, а ў першую суботу ліпеня. Святкаванням (але не ўрачыстасці) быў нададзены рухомы характар з той мэтай, каб як мага больш вернікаў мелі магчымасць прыбыць у санктуарый і ўшанаваць Маці Божую ў цудоўным абразе. Разам з тым адпуст у Будславе можна будзе атрымаць і 2 ліпеня (у дзень урачыстасці). У гэты дзень Імшы адбудуцца ў 12.00 і 18.00. На нашым сайце плануецца таксама онлайн-трансляцыя з урачыстасцяў. |