У філармоніі прагучыць «Рэквіем» Моцарта, прысвечаны светлай памяці кардынала Свёнтка | Друк |
Анонсы
14.11.2011 14:37

14 лістапада 2011 г. у Вялікай канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі прагучыць «Рэквіем» В.А. Моцарта. Выкананне прысвячаецца светлай памяці кардынала Казіміра Свёнтка, які адышоў у вечнаць 21 ліпеня гг.

На вечары выступяць салісты Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета РБ заслужаны калектыў Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла (дырыжор Андрэй Галанаў). З праграмай духоўнай музыкі выступіць вакальная група «Чистый голос».

Арганізатары канцэрта — Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя свв. Мяфодзія і Кірыла і Інстытут рэлігійнага дыялога і міжканфесійных камунікацый пры Сінодзе Беларускай Праваслаўнай Царквы.

 
© 2003-2024 Catholic.by