Пошук

12.10.2018 12:30   Паводле: grodnensis.by / Catholic.by
Прыдарожная капліца на старым рынку ў Ліпнішках. Фота: howlingpixel.com

З векапомных часоў на нашых землях ад Віленшчыны да Піншчыны існуе прыгожы звычай ставіць прыдарожныя крыжы і каплічкі, якія з’яўляюцца не толькі выразам пабожнасці нашага народа, але і важным элементам народнай культуры.

Шмат гэтых помнікаў веры і гісторыі захавалася і на Гродзеншчыне. Калектыўная памяць мясцовых жыхароў зберагла нямала гісторый, звязаных з прыдарожнымі крыжамі і капліцамі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне.

Каб захаваць гэтую каштоўную спадчыну, што мае як матэрыяльную, так і нематэрыяльную складаныя, дыяцэзіяльная курыя ў Гродне пачала працу над падрыхтоўкай альбома, прысвечанага гэтай малавывучанай тэме. Цяпер ідзе збор матэрыялаў, неабходных для рэалізацыі гэтага рэлігійна-культурнага праекту.

У яго межах курыя Гродзенскай дыяцэзіі звяртаецца да ўсіх вернікаў з просьбай аб зборы і перадачы інфармацыі, якая датычыцца прыдарожных крыжоў і капліц, што знаходзяцца на тэрыторыі іх парафій.

Цікавасць уяўляюць архіўныя дакументы, успаміны і сведчанні парафіянаў, сучасныя ці гістарычныя здымкі, любая іншая інфармацыя і матэрыялы, якія прыдадуцца ў падрыхтоўцы альбома.

Усе архіўныя дакументы, успаміны і сведчанні, а таксама здымкі трэба дасылаць або асабіста дастаўляць у дыяцэзіяльную курыю ў Гродне. Можна перадаць іх душпастырам, якія потым перададуць матэрыялы ў курыю.

Матэрыялы ў электронным выглядзе можна даслаць праз інтэрнэт на адрас: grodnensis@gmail.com, пазначыўшы тэму ліста «Прыдарожныя крыжы».

Абноўлена 24.06.2019 11:10
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця