Пошук

19.05.2022 17:13   Паводле: Кс. Віктар Місевіч / Catholicnews.by / Фота: Леанід Юрык / Сatholicnews.by

16, 17 і 18 мая ў Віцебскай дыяцэзіі прайшлі дні духоўных сустрэч святароў і кансэкраваных асоб, у якіх браў удзел біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

Як паведамляецца на сайце газеты Віцебскай дыяцэзіі «Каталіцкі веснік» Catholicnews.by, святары і сёстры на чале са сваім пастырам збіраліся на супольную малітву ў трох раённых цэнтрах: Полацку, дзе да рыма-каталіцкага духавенства далучыліся таксама грэка-католікі на чале з апостальскім візітатарам архімандрытам Сяргеем Гаекам, а таксама ў Глыбокім і Паставах.

Падчас сустрэч адбывалася адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту і цэлебравалася святая Імша.

Біскуп Буткевіч скіраваў да прысутных пастырскае слова.

Аскетычныя канферэнцыі для сабраных прамовілі ксёндз доктар Валерый Марціноўскі, ксёндз Аляксандр Жарнасек МІС, айцец Яраслаў Банасяк OFMConv, ксёндз Чэслаў Куцмеж SCJ і ксёндз канонік Яцэк Хутман.

Між іншым, на сустрэчах духавентсва абмяркоўвалася тэма аднаўлення пілігрымкавага руху, які быў часова прыпынены падчас пандэміі каранавірусу. Канцлер Віцебскай дыяцэзіяльнай курыі ксёндз канонік Віктар Місевіч прадставіў прысутным Літургічны дапаможнік для святароў.

Наступную сустрэчу духавенства і кансэкраваных асоб у Віцебскай дыяцэзіі плануецца правесці ў чэрвені.

Яна пройдзе ў кляштары айцоў францішканаў у Удзеле.

Абноўлена 19.05.2022 17:29
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця