Пошук

03.03.2020 14:28   Catholic.by

Сёлетняя малітоўная сустрэча моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, што пройдзе 1–3 мая ў Маладзечне, звязана з Пастырскім годам, які ў Касцёле на Беларусі прысвечаны святому Яну Паўлу ІІ з нагоды 100-годдзя з дня яго нараджэння.

Вялікі Папа сваім словам і прыкладам заўсёды імкнуўся весці Касцёл туды, куды клікаў яго Хрыстус — на глыбіню хрысціянскага жыцця. Каб пераадолець свой страх і адгукнуцца на голас Хрыста, перажыць разам з Ім глыбіню тоеснасці хрысціянскага жыцця, юнакоў і дзяўчат з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, а таксама ўсіх жадаючых запрашаюць узяць удзел у Малітоўнай сустрэчы моладзі, якая пройдзе пры парафіі святога Казіміра ў Маладзечне пад дэвізам: «Не бойся! Плыві на глыбіню».

Увага! Для ўдзелу ў МСМ неабходна папярэдняя рэгістрацыя, якую да 15 красавіка можна прайсці анлайн ТУТ>>>

Умовы ўдзелу

  • рэлігійныя намеры
  • узрост ад 14 гадоў
  • удзельнікам, якім менш за 18 гадоў, неабходна мець пісьмовы дазвол бацькоў. Прыклад дазволу ТУТ>>>
  • асабісты ўнёсак у памеры 10 бел. руб. (існуе магчымасць вызвалення ад унёску пасля размовы з арганізатарамі)
  • з сабою трэба мець турыстычны дыванок, спальнік, цёплыя рэчы, сродкі асабістай гігіены.

Прыезд: уласным транспартам, маршрутнымі аўтобусамі і цягніком. На аўтобуснай і чыгуначнай станцыях валанцёры падкажуць, як лепш дабрацца да касцёла святога айца Піо (парафія святога Казіміра, якой апякуюцца браты капуцыны), што размешчаны па вуліцы Вялікі Гасцінец.

Праграма сустрэчы распрацоўваецца і ў бліжэйшы час будзе прадстаўлена на партале Catholic.by. Больш інфармацыі пра сустрэчу можна знайсці на старонцы ў Instagram @msm_maladzechna_2020.

Па пытаннях, звязаных з МСМ у Маладзечне, звяртацца па тэл.:

+375 (29) 357 15 86 — кс. Андрэй Бурак

Абноўлена 03.03.2020 15:12
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа