Пошук


09.01.2020 08:22   Catholic.by

5 студзеня на 76-м надзвычайным пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі было прынята рашэнне правесці агульнабеларускую пілігрымку з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння святога Яна Паўла ІІ.

Арганізацыя пілігрымкі ў Рым шляхам святога Яна Паўла ІІ на святкаванне 100-годдзя з дня нараджэння Вялікага Папы-славяніна даручана суполцы Viam Dei — «Божым шляхам».

Пілігрымка пройдзе з 13 па 22 мая пад дэвізам 2020 пастырскага года ў Касцёле на Беларусі: «Адчыніце дзверы Хрысту».

Увага! Запіс у пілігрымку працягваецца да 31 сакавіка.

Пілігрымка адбудзецца па маршруце:

Мінск – Чэнстахова – Вадавіцы – Кракаў – Вена – Рым – Венецыя – Падуя – Брно – Мінск.

З малітвай і пашанай пілігрымы наведаюць месцы, звязаныя з жыццём і служэннем Караля Юзэфа Вайтылы — святога Яна Паўла ІІ: Вадавіцы, дзе ён нарадзіўся; Кракаў, дзе ён вучыўся, а пазней быў біскупам і кардыналам; Чэнстахову, дзе ён шмат маліўся.

Мэтаю пілігрымкі стане Вечны горад на сямі пагорках — Рым. На плошчы Святога Пятра ў Ватыкане пілігрымы возьмуць удзел ва ўрачыстасцях з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння святога Яна Паўла ІІ: святой Імшы і малітве «Анёл Панскі» з Папам Францішкам. Пасля гэтага ў адным з касцёлаў Рыма Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліць цэлебрацыю святой Імшы для ўдзельнікаў агульнабеларускай пілігрымкі з малітвай за Беларусь.

Па дарозе дадому пілігрымы наведаюць Венецыю, каб памаліцца ў катэдры святога Марка, а таксама Падую, каб ушанаваць вялікага святога — Антонія Падуанскага.

Папярэдняя праграма пілігрымкі

13 мая, серада

  • 19.00 — выезд з Мінска (з кожнага абласнога цэнтра) на аўтобусах

14 мая, чацвер

  • Чэнстахова — святая Імша; Крыжовы шлях; малітва перад абразам Маці Божай Чэнстахоўскай
  • Вадавіцы — месца нараджэння св. Яна Паўла ІІ
  • Кракаў — Ягелонскі ўніверсітэт. Начлег

15 мая, пятніца

  • Вена — аглядная экскурсія; катэдра св. Стэфана: святая Імша. Начлег

16 мая, субота

  • Пераезд у Рым. Начлег у ваколіцах Рыма

17 мая, нядзеля

  • 10.00 — святая Імша з Папам Францішкам на плошчы Святога Пятра
  • 12.00 — малітва «Анёл Панскі» з Папам Францішкам на плошчы Святога Пятра
  • 13.00 — святая Імша за Беларусь з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам

18 мая, панядзелак

  • Экскурсія па Рыме, вольны час
  • Начны пераезд у Венецыю

19 мая, аўторак

  • Венецыя — катэдра св. Марка: святая Імша; экскурсія па Венецыі
  • Падуя — экскурсія; базыліка святой Юстыны: малітва. Начлег

20 мая, серада

  • Падуя — базыліка св. Антонія Падуанскага: святая Імша
  • пераезд у Брно. Начлег

21 мая, чацвер

  • ад’езд у Мінск з Брно, транзіт па тэрыторыі Чэхіі, Польшчы
  • вяртанне ў Мінск позна вечарам 21 мая або ўначы 22 мая.

Памер ахвяравання за пілігрымку: 400 еўра ў эквіваленце.

Дадаткова аплачваецца: шэнген-віза, страхоўка, праезд па Рыму на метро, паром да Венецыі.

Запіс на пілігрымку:

  • па тэлефоне: +375 29 199 88 23
  • па Viber, Telegram на +375 29 199 88 23
  • анлайн на сайце: roch.by/viamdei
  • на старонцы ў Instagram: viamdei_by
  • у сакрыстыі касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску (пр. Незалежнасці, 44-А).
Абноўлена 09.01.2020 15:02
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.