
З 21 па 23 лістапада ў рэкалекцыйным доме Бога Айца парафіі Святой Тройцы ў Росі (Гродзенская дыяцэзія, Ваўкавыскі дэканат) адбудуцца рэкалекцыі на тэму «Роля Эўхарыстыі ў духоўным жыцці».
Пра гэта паведамляе сайт супольнасці «Мужчыны святога Юзафа» msj.by.
На рэкалекцыі запрашаюцца дарослыя мужчыны (18+). Духоўныя практыкаванні будзе праводзіць брат Андрэй Букштан OFMCap, пробашч парафіі Святога Валянціна ў Смалявічах (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Барысаўскі дэканат).
«Пазнаванне сутнасці і значэння Эўхарыстыі спрыяе глыбейшаму перажыванню гэтага найвялікшага цуду. Адначасова шчырая сустрэча з Эўхарыстычным Езусам прыносіць адпаведны плён і ўплывае на веру канкрэтнага чалавека».
Праграма (магчымыя змены)
21 лістапада, пятніца
- 20.00 — вячэра;
- 21.00 — святая Імша з гаміліяй;
- 22.00 — пытанні і адказы, знаёмства, уводзіны ў рэкалекцыі.
22 лістапада, субота
- 08.00 — ранішняя малітва, lectio divina;
- 09.00 — снеданне;
- 10.00 — канферэнцыя;
- 11.15 — кава-паўза;
- 12.00 — святая Імша з гаміліяй;
- 13.00 — абед;
- 13.30 — вольны час;
- 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці;
- 15.15 — канферэнцыя;
- 16.30 — кава-паўза;
- 17.00 — адарацыя (з Ружанцам), магчымасць споведзі;
- 18.30 — вячэра;
- 20.30 — дыскусія па канферэнцыях;
- 22.00-8.00 — індывідуальная начная адарацыя.
23 лістапада, нядзеля
- 07.30 — ранішняя малітва, lectio divina;
- 08.00 — Святая Імша з гаміліяй;
- 09.00 — снеданне;
- 10.00 — канферэнцыя;
- 11.30 — кава-паўза;
- 12.00 — пытанні і адказы, падвядзенне вынікаў;
- 13.00 — абед;
- 13.30 — благаслаўленне, заканчэнне.
Дадатковая інфармацыя па тэлефонах:
- +375 (29) 588-34-56 — Вячаслаў,
- +375 (29) 546-83-19 — Аляксандр,
- +375 (29) 546-83-19 — Viber, Telegram.
Ахвяраванне за ўдзел, уключна з начлегам і харчаваннем, складае 120 рублёў + дабравальнае ахвяраванне для айцы-рэкалекцыяніста.
З сабой неабходна ўзяць: Біблію, малітоўнік, сшытак, ручку.
Арганізатары сардэчна запрашаюць усіх зацікаўленых мужчын да ўдзелу ў рэкалекцыях.







