Пошук

03.11.2025 12:57   Паводле: it4christ.by
Фота: catholicnews.by

29 лістапада 2025 г. праект «IT FOR CHRIST» запрашае на трэцюю па ліку хрысціянскую IT-канферэнцыю, якая адбудзецца ў Мінску па адрасе вул. Серафімовіча, 19.

Тэма гэтага года: «Вы — соль зямлі».

Аб канферэнцыі

Мерапрыемства аб'яднае IT-спецыялістаў, медыя- і digital-прафесіяналаў, духавенства і служыцеляў, якія імкнуцца паяднаць прафесійныя навыкі з хрысціянскімі каштоўнасцямі.

У праграме: рэгістрацыя, святая Імша, натхняючыя даклады, прэзентацыі хрысціянскіх IT-праектаў, дыскусійная панэль на тэму служэння ў тэхналогіях і нэтворкінг.

Для каго:

  • распрацоўшчыкі, тэсціроўшчыкі, прадукт-менеджары і іншыя спецыялісты IT;
  • дызайнеры, маркетолагі, кантэнт-крэатары і медыя-спецыялісты;
  • святары, служыцелі, прадстаўнікі касцёльных рухаў, якія выкарыстоўваюць або жадаюць выкарыстоўваць тэхналогіі ў служэнні.

Чаму важна прыняць удзел?

Час тэхналогій патрабуе ад хрысціян не толькі прысутнасці, але актыўнага ўдзелу і служэння праз свае таленты.

Гэтая канферэнцыя — гэта магчымасць:

  • натхніцца практычнымі гісторыямі рэалізацыі IT-праектаў з хрысціянскім фокусам;
  • набыць навыкі і настроіцца на служэнне праз прафесію;
  • знайсці аднадумцаў, партнёраў і настаўнікаў;
  • стаць часткай руху, дзе вера і тэхналогіі ідуць рука аб руку.

Ключавыя моманты праграмы:

  • 09.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў;
  • 10.00 — святая Імша;
  • 11.30 — даклад ад аўтара праекта «Паўсюдны Касцёл па-руску» («Вселенская Церковь по-русски») ;
  • 12.30 — даклад «Servant Leadership у дзеянні» ад Сяргея Саніковіча;
  • 14.30 — прэзентацыі хрысціянскіх IT-праектаў-выпускнікоў CARLO CLUB, ПЕСЕННІК, ZORA.BY, YANKA;
  • 16.30 — дыскусійная панэль: служэнне, выклікі, выгаранне;
  • 18.00 — нэтворкінг і нефармальная камунікацыя.

Рэгістрацыя і ўдзел

Рэгістрацыя абавязковая, удзельнікі павінны запоўніць форму на сайце. Канферэнцыя бясплатная, але арганізатары вітаюць ахвяраванне для пакрыцця выдаткаў.

Абноўлена 05.11.2025 22:17
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа