Пошук

05.02.2020 12:23   Паводле: Grodnensis.by

Сёлетнія Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі адбудуцца з 25 па 27 красавіка ў Лідзе. Моладзь прыме парафія Святой Сям’і.

Пра гэта паведамляе партал Гродзенскай дыяцэзіі Grodnensis.by.

На сустрэчу запрашаюцца вучні школ, навучэнцы прафесійных i студэнты вышэйшых навучальных устаноў, працуючая моладзь.

Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі бяруць свой пачатак у 1993 годзе, калі біскуп Аляксандр Кашкевіч па прыкладу Святога Айца Яна Паўла ІІ вырашыў прысвяціць асаблівую ўвагу выхаванню маладых вернікаў.

Першы з’езд моладзі прайшоў у маі 1993 г., і з таго часу штогод каталіцкая моладзь з усёй дыяцэзіі збіраецца на сумесную сустрэчу і малітву.

Абноўлена 05.02.2020 12:24
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця