Пошук


31.07.2019 12:07   Catholic.by
Фота: а. Аляксандр Улас

У сярэднявеччы былі тры найважнейшыя месцы пілігрымавання — Сант'яга-дэ-Кампастэла, Рым і Ерузалем (Святая Зямля). Менавіта гэтае апошняе месца мы прагнем наведаць.

Ізраіль — любімая і абраная Богам зямля. Зямля, дзе нарадзілася Евангелле, зямля, дзе карані нашай веры. Наведванне санктуарыяў, звязаных з зямным жыццём Езуса, Марыі і апосталаў, з'яўляецца вяртаннем да калыскі хрысціянскай веры і нараджэння Касцёла. Пілігрымка — гэта не толькі наведванне святых месцаў, гэта перш за ўсё асабіста перажытыя асаблівыя рэкалекцыі ўмацавання сваёй веры. Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да нас!

Праграма пілігрымкі

Час: 26 красавіка – 3 мая 2020 г. – 7 начэй
Кошт: 899 даляраў (1 825 беларускіх рублёў)

  • 26 красавіка. Вылет з Мінска ў 19.10. Прылёт у Тэль-Авіў у 22.50 (міжнародны аэрапорт імя Бэн-Гурыёна). Рэйс В2 0747. Збор у аэрапорце Мінск-2 у 17.00 каля стоек рэгістрацыі. Сустрэча з гідам, пасадка ў аўтобус і пераезд у гатэль. Начлег
  • 27 красавіка. Сняданак. Наведванне Бэтлеема — святыня Нараджэння Хрыстовага, базыліка св. Кацярыны і грот св. Гераніма. Базыліка св. Кацярыны — св. Імша. Праход у Малочны грот. Выезд на Поле пастухоў. Вяртанне у гатэль. Вячэра і начлег у Бэтлееме
  • 28 красавіка. Сняданак. Латрун Эмаус на шляху ў Ерузалем: Кнэсет — будынак сучаснага ізраільскага парламента, менора (звонку). Храмавая плошча, Сцяна Плачу, гара Сіён: Святліца Апошняй Вячэры. Францішканскі кляштар — св. Імша. Наведванне базылікі Унебаўзяцця Божай Маці, вольны час. Пераезд у Эйн-Карэм: Крыніца Панны Марыі, святыня Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Альжбеты і святыня Нараджэння Яна Хрысціцеля. Вячэра і начлег у Бэтлееме
  • 29 красавіка. Сняданак. Высяленне з нумароў. Пераезд у Хайфу. Наведванне гары Кармэль: пячора Іллі і святыня Маці Божай — св. Імша. Вячэра і начлег у Галілеі
  • 30 красавіка. Сняданак. Выезд на экскурсію. Адпраўленне мікрааўтобусам з вёскі бедуінаў на Гару Табор — месца Перамянення Пана — экскурсія і Св. Імша. Пераезд у Назарэт: базыліка Звеставання і святыня св. Юзафа. Месца цуду ў Кане Галілейскай (для сужэнскіх пар таксама аднаўленне сужэнскіх абяцанняў). Пераезд на Гару Благаслаўленняў — месца Нагорнага казання, наведванне святыні Памнажэння хлябоў і рыб «Табха», Кафарнаум і касцёл св. Пятра. У другой палове дня: рыба св. Пятра, возера Кінерэт — паездка на карабліку. Пераезд на Ярданіт — месца Хросту Езуса. Абнаўленне абяцанняў хросту. Вяртанне ў гатэль. Вячэра і начлег у Галілеі
  • 1 мая. Сняданак. Высяленне з нумароў
    Пераезд па Ярданскай даліне. Наведванне Ерыхона. Аглядальная пляцоўка. Від на Гару Спакусаў. Пераезд на Мёртвае мора (адпачынак і купанне). Пераезд праз Юдэйскую пустыню. Бэтанія, Грабніца Лазара, экскурсія і св. Імша. Вяртанне ў Бэтлеем на вячэру і начлег
  • 2 мая. Сняданак. Выезд на экскурсію. Пераезд у Ерузалем. Панарама горада з Аліўнай гары. Месца Унебаўшэсця Езуса. Кляштар «Ойча наш». Домінус Флевіт. Гетсіманскі сад. Святыня Мукі Пана. Грабніца Божай Маці. Святыня св. Ганны. Віа Далароса, Крыжовы шлях з усімі прыпынкамі. Святыня Труны Пана — св. Імша (кустодыя Тэра Санта). Калі застанецца вольны час — магчымасць пакупак. Вяртанне ў гатэль. Вячэра. Начлег у Бэтлееме
  • 3 мая. Сняданак. Яфа. Шпацыр па вулачках Старога горада. Дом Сымона-гарбара. Старажытны порт. Сабор св. Пятра — св. Імша. Пераезд у міжнародны аэрапорт імя Бэн-Гурыёна. Вылет у 23.50. Прыбыцце ў Мінск у 03.35. Рэйс В2 0748

УВАГА! Паслядоўнасць наведвання мясцін можа змяніцца.

У кошт уваходзіць:

  • суправаджэнне святара;
  • авіяпералёт;
  • усе трансферы згодна з праграмай;
  • медыцынская страхоўка;
  • пражыванне ў гатэлях не менш 3* са сняданкамі і вячэрамі;
  • экскурсіі згодна з праграмай;
  • дыпламаваны гід.

У кошт не ўваходзіць:

  • уваходныя квіткі згодна з праграмай і чаявыя кіроўцу і гіду (60$) — абавязковая аплата;
  • факультатыўныя праграмы:
    • абед з рыбай св. Пятра (20$);
    • прагулка на чаўне па Галілейскім возеры (10$).


ВАЖНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ! Кампанія пакідае за сабой права змяняць парадак і час правядзення экскурсій або замяняць іх на раўнацэнныя. Аўтобусныя паслугі ў вольны час не прадугледжаны. За заторы на дарогах і магчымыя затрымкі на мяжы арганізатары адказнасці не нясуць.

Пробашч парафіі св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску
кс. Алег Дуль +375 29 313 65 64

Абноўлена 31.07.2019 12:07
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.