
Адрас: пр-т Рэчыцкі, д. 146, кв. 43, 246046, г. Гомель,
Тэл. : +375 29 802 99 45, +375 29 964 47 40
Электронны адрас: leonard.adszkiewicz@gmail.com
Пробашч: а. Леанард Адушкевіч OSPPE
Расклад набажэнстваў:
- Расклад набажэнстваў у нядзелю і святы:
- 8.00 — выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту;
- 9.00 — святая Імша;
- 11.30 — святы Ружанец;
- 12.00 — святая Імша
- Расклад набажэнстваў у будні:
- пн, ср, пт:
- 18.00 — выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту;
- 18.40 — святая Імша
- аўт, сб:
- 8.00 — выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту;
- 8.40 — святая Імша
- чц:
- 8.00 — святая Імша;
- 8.30–0.00 — адарацыя
- пн, ср, пт:
- Штодзённа падчас адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту адбываецца 15-хвілінная малітва ў цішыні, а затым Вяночак да Божай Міласэрнасці, святы Ружанец, Ларэтанская літанія да Найсвяцейшай Панны Марыі і літанія да святога Юзафа ў інтэнцыі будовы касцёла.
Адпуст: 15 жніўня
З гісторыі парафіі
Каталіцкая грамада ў Гомелі пачала фармавацца, верагодна, у канцы XVI – пачатку XVII ст. У 1631 г. кароль Жыгімонт ІІІ Ваза фундаваў ab origine (ад самога пачатку) пабудову драўлянага касцёла пад тытулам Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гомелі. У 1819 г., калі драўляны касцёл знаходзіўся ў аварыйным стане, коштам графа Румянцава быў пабудаваны новы мураваны касцёл у стылі класіцызму, які ў 1822 г. быў асвячаны пад новым тытулам Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
Касцёл знаходзіўся побач з сённяшнім палацам Румянцавых-Паскевічаў. У выніку пераследу ў 1937 г. быў арыштаваны і расстраляны апошні перадваенны пробашч гомельскай парафіі кс. Франц Чырскі, а касцёл у гэтым жа годзе зачынены і разбураны ў 1940 г.
Пасля прыезду ў Гомель у 1989 г. маладога святара кс. Славаміра Ляскоўскага пачалося адраджэнне парафіі. Вернікі перамясціліся з вартоўні на Навабеліцкіх могілках, дзе дагэтуль збіраліся на малітву, у будынак, які раней быў праваслаўнай царквой Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі і знаходзіўся на неіснуючых цяпер Новікаўскіх могілках.
Будынак атрымаў статус капліцы, на базе якой у 1994–2000 гг. быў пабудаваны касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі.
У 2013 г. біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, кіруючыся патрэбай развіцця душпастырскай апекі вернікаў у больш чым паўмільённым горадзе Гомелі, заснаваў новую парафію, якая атрымала пляцоўку пад будову касцёла ў адным са спальных мікрараёнаў горада. Новым пробашчам стаў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец, які арганізаваў парафію пад гістарычным тытулам Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, пабудаваў часовую капліцу і распачаў будаўніцтва касцёла.
24 снежня 2018 г. пробашчам парафіі быў прызначаны а. Леанард Адушкевіч з Ордэна айцоў паўлінаў.