
Адрас:
в. Данюшава
Смаргонскі р-н
Гродзенская вобл.
Тэл.: (8-01592) 9-11-74
Расклад набажэнстваў (магчымы змены)
- Св. Імша ў нядзелю і святы — 10.30
Адпуст: урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы
ЫЗ гісторыі парафіі
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Данюшаве быў заснаваны ў 1483 годзе ўладальнікамі маёнтка Саковічамі. Старажытная святыня не захавалася, і ў 1809 годзе на сродкі Марціна Кліманскага на ранейшым месцы быў пабудаваны новы драўляны касцёл з рысамі барока і класіцызму. Асвяціў касцёл пад гістарычным тытулам завілейскі дэкан кс. Антоні Багіленскі. З гэтага часу Данюшава стала самастойнай парафіяй.
У пасляваенны час савецкія ўлады зачынілі святыню. Культавыя прыналежнасці выкінулі на вуліцу, каштоўныя рэчы вывезлі ў Смаргонь, а астатнее спалілі. Данюшаўцам удалося выратаваць абраз Маці Божай (без шатаў), срэбранага голуба і Ягнятка, якое і сёння стаіць над алтаром. Будынак касцёла быў прыстасаваны пад збожжасховішча, сцены святыні «абраслі» гаспадарчымі прыбудовамі.
У 1970-я гады будынку нададзены статус помніка архітэктуры, а ў 1989 г. святыню вярнулі вернікам.
фКапліца
ДУБАТОЎКА — капліца Маці Божай Чэнстахоўскай, пабудавана і асвечана ў 1927 г.