Пошук



Фота: wikimapia.org
Адрас:
вул. Рыначная 14а
в. Адэльск
Гродзенскі р-н
Гродзенская вобл.
231713

Тэл.: (8-0152) 91-31-40

Расклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Св. Імша ў нядзелю — 9.45, 12.00, (18.00)
  • Св. Імша ў будні — 8.00,  субота — 18.00 (19.00)

Адпусты: 15 жніўня, 13 чэрвеня

З гісторыі парафіі

Парафія створана ў 1490 г., сённяшні касцёл пабудаваны ў 1700 г., асвечаны ў 1784 г.

Капліцы

 

Фота: grodnensis.by
Падліпкі — капліца Маці Божай Міласэрнасці

Да канца ХХст. звестак пра існаванне тут рыма-каталіцкіх святыняў у архіўных крыніцах пакуль не знойдзена. Затое яшчэ ў 1973г., г.зн. калі савецкаму атэізму яшчэ нішто не пагражала, мясцовыя вернікі ўсталявалі ў цэнтры вёскі прыдарожны крыж-помнік, падобны да шматлікіх помнікаў, якія ў гэтай частцы Гродзеншчыны амаль паўсюль будавалі на мяжы ХІХ–ХХ стст. Надпіс на помніку па-польску таксама характэрны: «Ад голаду, хваробы, агню і вайны барані нас, Божа».

У сярэдзіне 1990-х гг. мясцовыя католікі пачалі збірацца на набажэнствы ў будынку пустуючага клуба, які яшчэ за саветамі быў пабудаваны на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі. У 1997г. пад кіраўніцтвам адэльскага пробашча кс. Яна Козака вернікі пачалі перабудоўваць памяшканне клуба пад касцёл. І 16 лістапада 1998г. гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч урачыста асвяціў яго як капліцу пад тытулам Маці Божай Міласэрнасці (Вострабрамскай) і далучыў да Адэльскай парафіі.

Святыня хоць і мае статус толькі капліцы, але выглядае, як сапраўдны касцёл. Гэта 1-вежавы 3-нававы безапсідны храм. Галоўны ўваход пазначаны 3-яруснай чацверыковай (2 меншыя чацверыкі на большым — крухце) шатровай вежай-званіцай. Сярэдні ярус над уваходам мае аркавую нішу з паліхромнай фігурай Найсвяцейшай Марыі Панны, над нішай — дата «1998». Касцёл накрыты 2-схільным бляшаным дахам.

Інтэр’ер, падзелены 4-мя круглымі калонамі на 3 навы, перакрыты плоскай бетоннай столлю, падлога — з керамічных плітак. Унутры касцёла 3 алтары: галоўны, дзе змешчаны рэліквіі св. Антонія Падуанскага (прывезеныя з Нямеччыны), левы бочны з абразом св. Юзафа і фігуркай НМП і правы — тытульны алтар у капліцы Маці Божай Міласэрнасці.

Касцёльны ўчастак абнесены штыкетнай агароджай на слупах з сілікатнай цэглы, у кутах агароджы — невялікія каплічкі, якімі карысталіся на свята Божага Цела.

Абноўлена 08.08.2017 13:43
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця