Пошук


Фота: radzima.org

Адрас:
вул. Рагачоўскага, 69
в. Індура
Гродзенскі р-н
Гродзенская вобл.
231712

Тэл/факс: (8-0152) 96-28-14

фРасклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Св. Імша ў нядзелю і святы — 9.30, 14:00
  • Св. Імша ў будні — 9.00, 18.00

Адпуст: урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы

З гісторыі парафіі

Парафія створана ў 1522 г., сённяшні касцёл пабудаваны ў 1815 г., кансэкраваны ў 1854 г., пабудаваны ў 1904 г.

Капліцы:

Фота: vedaj.by

Глебавічы — капліца св. Ганны

Св. Імша ў нядзелю і святы — 11.30

Мураваная капліца пад тытулам св. Ганны ад Індурскай парафіі была пабудавана яшчэ ў ХІХст. на ўзвышшы справа ад шашы Індура–Гродна. З часам вакол капліцы ўтварыліся могілкі. Аднак магло быць і наадварот — спачатку з'явіліся могілкі, а потым збудавалі капліцу.

Пасля 1864г. капліца была перададзена ў праваслаўнае ведамства, але пераробкі амаль не закранулі знешні выгляд святыні, толькі купал над вежай галоўнага ўваходу стаў больш цыбулепадобны і завяршыўся 6-канцовым праваслаўным крыжам. Святыня была вернута католікам у 1922г.

Інтэр’ер капліцы перакрыты плоскай падшыўной атынкаванай столлю, падлога зроблена з керамічных плітак. Галоўны алтар (дасабаровы) драўляны, створаны ў стылі неакласіцызму, у цэнтры — тытульны абраз св. Ганны. Злева на сцяне — абраз Найсвяцейшага Сэрца Марыі Панны, справа — Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. У левым куце змешчана алтарная кампазіцыя, прысвечаная цудадзейнай фігуры Маці Божай з Роншану (XVIIст., Францыя) — абраз усталяваны як памяць ад былога жыхара Глебавічаў (а цяпер Раншану) Фелікса Стэцкевіча.

Пасля вайны капліца была зачынена і доўгі час стаяла занядбаная. Але мясцовы жыхар Юзаф Нарбут (+1999) забраў алтар і табернакль святыні дадому, а калі надышоў час — правёў іх рэстаўрацыю. Капліца была адноўлена каля 1997г. і цяпер зноў дзейнічае. Каля сходкаў да капліцы ў 2000-я гг. з буту створаны «Грот Марыі».

 

Фота: grodnensis.by
Плябанаўцы — капліца Маці Божай Міласэрнасці

Да ХХІст., нягледзячы на «каталіцкую» назву вёскі, звестак пра існаванне тут рыма-каталіцкіх святыняў у архіўных крыніцах пакуль не знойдзена. Толькі ў цэнтры мястэчка захаваўся прыдарожны крыж-помнік мяжы ХІХ-ХХстст., якіх шмат стаіць у гэтай частцы Гродзеншчыны. Напрыклад, падобны помнік ёсць і ў суседняй в. Жорнаўка. У в. Малая Жорнаўка захаваўся крыж-ахоўнік з надпісам «Ад хваробы, голаду, агню і вайны барані нас, Пане».

Але з 2000г. мясцовыя католікі пад кіраўніцтвам ксяндза з Індуры пачалі збірацца ў мясцовым клубе ў цэнтры вёскі. У 2005г. вяскоўцы вырашылі перабудаваць будынак клуба пад капліцу і 10 верасня 2006г. гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў новую святыню пад тытулам Маці Божай Вострабрамскай (Міласэрнасці) і далучыў яе да Індурскай парафіі.

Капліца ўяўляе сабою прамавугольную ў плане безапсідную святыню пад 2-схільным шыферным дахам, над галоўным фасадам-крухтай узвышаецца невялікая 2-ярусная чацверыковая шатровая сігнатурка. Інтэр’ер перакрыты плоскай падшыўной столлю, на алтарнай сцяне змешчаны тытульны абраз Маці Божай Вострабрамскай у атачэнні абразоў Езуса Міласэрнага і Перамянення Пана. Участак капліцы абнесены бетоннай агароджай.

Абноўлена 30.08.2017 03:51
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.