Пошук


Фота Аляксандры Шчыглінскай

Адрас:
вул. Перамогі, 28
в. Гожа
Гродзенскі р-н
Гродзенская вобл.
231741

Тэл.: (8-0152) 93-72-80

  • email: shauchuk74@mail.ru
  • старонка парафіі ў інтэрнэце www.nashaparafia.com

Расклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Св. Імша ў нядзелю і святы — 12.00
  • Св. Імша ў будні — 10.00 (на працягу года), 18.00 (у летні час)
  • Св. Імша па суботах — 10.00

Даязныя капліцы:

  • Св. Імша ў нядзелі і святы ў філіяльным касцёле св. Юды Тадэвуша ў в. Прывалкі — у 10.00

Адпуст:

29 чэрвеня — ссв. Апосталаў Андрэя і Паўла; другая нядзеля пасля ўспаміна св. Аўгустына — Маці Божай Пацяшэння

З гісторыі парафіі

Парафія створана ў 1494 г., сённяшні касцёл пабудаваны ў 1862 г., кансэкраваны ў 1927 г.

Капліцы:

Капліца імя Марыі і св. Юрыя

Фота: grodnensis.by
Вёска вядома з XІVст., калі тут існаваў драўляны замак «Перла», пабудаваны для аховы межаў ВКЛ ад нападаў Тэўтонскага ордэна. Пазней Пералом нават меў статус цэнтра аднайменнага староства Гродзенскага павета Троцкага ваяводства. Сярод намеснікаў ожскіх і пераломскіх (абодва двары тады кіраваліся адным намеснікам) былі І.Глінскі, Ю.Забярэзінскі, Я.Касцевіч і інш. З 1569 г. (1566 г.) двор Пералом быў залічаны ў каралеўскія маёнткі. У 2-й палове ХІХст. — вёска Гожскай воласці Гродзенскага павета, уладанне Сільвестровічаў.

У 1742г. троцкім кашталянам Аляксандрам Пацеем тут была ўзведзена капліца, асвечаная пад тытулам Нараджэння Маці Божай і св. Юрыя і далучаная да Гожскай парафіі. Драўляная святыня была ашалявана, крыта гонтам, і столя і падлога былі дашчатыя, на хорах стаялі «малыя арганы на 5 галасоў».

У 1867 г. старажытная святыня была скасавана на хвалі рэпрэсіяў пасля паўстання К. Каліноўскага. Адбудавана ў 1911 г. як капліца Гожскай парафіі (61), але падчас 1-й Сусветнай вайны, у 1915 г., святыня была знішчана. На яе месцы ў 1921 г. на сродкі пана Міхала Гарацкевіча і інш. вернікаў быў узведзены новы драўляны храм, які атрымаў статус філіяльнага касцёла пад гістарычным тытулам. Святыня мела памеры 26 х 12 х 8м, над бабінцам былі змешчаныя хоры, у алтары знаходзіўся абраз Найсвяцейшай Марыі Панны ў пасрэбранай шаце.

У міжваенны час тут пачалі працаваць капуцыны — першая пляцоўка на Беларусі. Яны таксама дапамагалі пробашчам і ў суседніх парафіях — Парэччы, Прывалцы і ў Гожы, дзе адбудавалі спалены касцёл. Жылы корпус законнікаў, драўляны, на бутавым падмурку, стаяў справа па-за касцёлам.У 1943 г. тут яшчэ працавалі 2 айцы і брат законны.

У пасляваенны час касцёл быў зачынены (абраз НМП перавезены ў гожскі касцёл, дзе захоўваецца і цяпер), законнікі выдаленныя, а кляштарны корпус перарабілі на школу. У 1960-я гг. калгасныя ўлады ўвогуле вырашылі разабраць драўляная пабудовы былога кляштара з мэтай збудаваць школу ў Грандзічах. Аднак (як і шмат дзе па краіне) святыня была знішчана, але нічога так і не пабудавана.

У 1991г. святыня ў Пераломе адбудавана нанава намаганнямі кс. Станіслава Гаўліка, кларэціна. Асвечана 16 кастрычніка 1995г. пад падвойным гістарычным тытулам Найсвяцейшага Імя Марыі і св. Юрыя (Ежы). Пабудавалі капліцу побач з месцам, дзе стаяў дом законнікаў, а на сходках былой святыні (адзінае, что ад яе засталося) усталявалі помнік з крыжам і надпісам па-польску «Тут стаяў касцёл і кляштар айцоў капуцынаў».

Фота: grodnensis.by
Капліца ўяўляе сабой залавую, прамавугольную ў плане, пабудову пад высокім 2-схільным з заломамі шыферным дахам. Інтэр’ер, перакрыты сомкнутым скляпеннем па форме даха. На алтарнай сцяне змешчаны велічны тытульны абраз св. Юрыя (мастак А. Дуракевіч), вышэй — абраз Маці Божай Пераломскай. Левая бочная алтарная кампазіцыя прысвечана св. Юзафу, правая — св. Францішку.

Ад некалі буйнага паселішча Пералом сёння ўжо нічога няма, на месцы вёскі — дачы. Захаваліся старажытныя каталіцкія могілкі і амаль зруйнавная «пустэльня» — невялікая драўляная хата, дзе быццам яшчэ ў 1950-я гг. дажываў свой час апошні капуцын.

Абноўлена 29.08.2017 13:55
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.