
Фота: Vetliva.by
Адрас:
вул. Цітова, 11а, кв. 56
г. Гродна
230011
Тэл.: (8-0152) 52-48-4; 52-13-52
Расклад набажэнстваў (магчымы змены)
- Св. Імша ў нядзелю і святы — 8.00, 9.30, 11.00, 12.30,19.00, (20.00 у летні час)
- Св. Імша ў будні — 8.00, 8.30, 19.00
Адпуст: 2 жніўня
З гісторыі парафіі
Парафія створана ў 1697 г., касцёл пабудаваны ў 1635-1700 г., кансэкраваны 22.11.1744 г.
Капліцы

Фота: grodnensis.by
Капліца ўзведзена з бутавага каменю і атынкаванай цэглы, прамавугольная ў плане пад 2-схільным бляшаным дахам з вальмам над алтаром, бязвежавая і безапсідная. Галоўны фасад пазначаны 4-калонным тасканскім порцікам. Малітоўная зала перакрытая плоскай столлю, пад алтарнай часткай — склеп-пахавальня. Над мураваным алтаром — Укрыжаванне. Злева ад капліцы пабудавана 2-ярусная шатровая званіца з жоўтай цэглы (цяпер атынкавана).
У 1882 г., пра што сведчаць мемарыяльныя пліты на слупах уваходнай брамы, тэрыторыя могілак была павялічана намаганнямі кс. Стэцкевіча і парафіянаў, абнесеная бутавым мурам і збудаваны домік вартаўніка.
У пасляваенныя гады капліца была зачынена, з 1990-х гг. адноўлена і дзейнічае зноў.