
Адрас:
вул. Курчатава, 41
г. Гродна
Гродзенскі р-н
Гродзенская вобл.
Рэспубліка Беларусь
230005
Тэл./Факс: (8-0152) 76-92-62
Вэб-сайт: www.redemptor.by
Расклад набажэнстваў (магчымы змены)
- Святая Імша ў нядзелю і святы — 07.30, 09.00 (бел.), 10.30, 12.00 (сума), 15.00 (для бацькоў і дзяцей пасля першай Камуніі, бел.), 16.30 (для бацькоў і дзяцей пасля першай Камуніі, бел.), 19.00 (для моладзі), 21.00
- Святая Імша ў будні — 08.00, 19.00
Нешпары ў нядзелю — 18.30
Навэнна да Маці Божай Нястомнай Дапамогі — серада 18.30
Песні жальбы (у час Вялікага посту) — 18.00
Адпуст: трэцяя нядзеля ліпеня, Маці Божай Нястомнай Дапамогі (27 чэрвеня)
З гісторыі парафіі
Парафія створана ў 1993 г.
Даязныя капліцы:
Русота — капліца Св. Апосталаў Пятра і Паўла
Св. Імша ў кожную другую нядзелю — 13.30

У 1988 г. вернікі на чале з мясцовым жыхаром Нікадэмам Юрэвічам і разам з кс. Антоніем Саміла з Гожы аднавілі амаль зруйнаваную святыню. У тым ж, 1988 г., капліца была асвечана пад тытулам св. Апосталаў Пятра і Паўла. У 1999 г. тут праводзілі місійную працу рэдэмптарысты, пра што сведчыць крыж каля святыні.
Капліца ў Русоце — прамавугольная ў плане з 3-граннай алтарнай часткай (дзе змешчаная сакрыстыя) святыня, накрытая 2-схільным шыферным дахам з вальмамі над алтаром, вертыкальна ашалёваная і завершаная над уваходам 2-яруснай чацверыковай вежай-сігнатуркай. Залавы інтэр’ер перакрыты падшыўной дашчатай столлю. Алтарную сцену ўпрыгожвае эклектычная драўляная эдзікула з абразом Маці Божай Вострабрамскай, у атачэнні патранальных абразоў свв. Пятра і Паўла.
У самой в. Камянная Русота захаваўся звычайны для гэтых мясцінаў помнік-ахоўнік пад карункавым металічным крыжам і надпісам па-польску: «Ад голаду, хваробы, агня і вайны барані нас Божа». Але цікавасць у тым, што некалі прыдарожны, цяпер помнік стаіць на плошчы перад вясковай крамай, пабудаванай у савецкія часы па-за ім.
Малышчына

Капліца ўяўляе сабою невялікі аб’ём з паўкруглай алтарнай часткай пад высокім 2-схільным дахам. Інтэр’ер перакрыты плоскай падшыўной дашчатай столлю, маленькія вокны ўпрыгожаныя вітражамі з выявамі Пана Езуса (у цэнтры) і 4-х Евангелістаў.
У Багушоўцы капліцы ўжо няма.