Пошук


Фота Аляксандры Шчыглінскай
Адрас:
вул. Касцёльная, 40а
в. Лужкі
Шаркаўшчынскі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211926

Тэл.: +375 2154 38 3 59

Расклад набажэнстваў (магчымы змены)  

  • Св. Імша ў нядзелю — 13.00
  • Св. Імша ў будні — 17.00

Адпуст: успамін св. Арханёла Міхала – 29 верасня

З гісторыі парафіі

У паўднёва-ўсходняй частцы вёскі знаходзіцца касцёл пад тытулам св. Арханёла Міхала, пабудаваны з цэглы ў 1744–1756 гг. пры кляштары піяраў, якім уладальнік паселішча Лужкі, кашталян полацкі Валяр’ян Жаба, ахвяраваў фальварак Віснік, пляц пад кляштар і калегіум, а яго жонка ахвяравала 1000 злотых.

У 1832 г. кляштар валодаў 13 вёскамі з 330 жыхарамі. Сярод выкладчыкаў калегіума былі прафесары Віленскага універсітэта: К. Паслаўскі, доктар філасофіі А. Паўстанскі. У 1832 г. калегіум зачынілі, а піяраў выгналі.

У 1843 г. касцёл перабудавалі пад праваслаўную святыню, а пасля ІІ Сусветнай вайны і яе зачынілі. У будынку касцёла захоўваліся штучныя ўгнаенні.

У 1988 г. святыню вярнулі католікам і пасля аднаўлення яна зноў пачала дзейнічаць. Цяпер касцёл мае статус помніка архітэктуры позняга барока з характэрнымі рысамі і багаццем дэкаратыўнай пластыкі. Унутры скляпенні ўпрыгожаны арнаментамі і жывапісам. Галоўны алтар упрыгожвалі фігуры з дрэва, якія былі знішчаныя. Над уваходам знаходзяцца хоры, агароджаныя хвалістым парапетам.

Абноўлена 05.07.2017 16:48
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця