Пошук


Фота: Radzima.org
Адрас:
вул. Пушкіна, 3а
г. Дзісна
Мёрскі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211950

Тэл.: +375 2152 3 76 72

Расклад набажэнстваў (магчымы змены)  

  • Св. Імша ў нядзелю — 09.30
  • Св. Імша ў будні — 18.00, зімой — у 15.00

Адпусты: урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі – 8 снежня; успамін св. Тэклі – 23 верасня

З гісторыі парафіі

У 1630 г. шляхціц Полацкага ваяводства Крыштаф Малкевіч-Хялчоўскі запрасіў у Дзісну айцоў францішканцаў, пабудаваў для іх кляштар з касцёлам і званіцай. Гэта былі драўляныя будынкі, узнесеныя на беразе Дзвіны. Пасля ён падараваў ім маёнтак Клімоўшчыну.

У 1773 г. на месцы драўлянага касцёла францішканцы пабудавалі новы касцёл пад тытулам Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Мураваная святыня памерамі 35х16 м мела сцены таўшчынёю 1,5 м.

Аднак у 1831 г. касцёл ліквідавалі, а законнікі былі вымушаны пакінуць горад. У 1839 г. святыню вярнулі вернікам як парафіяльную, а ў 1851 г. яна была кансэкравана біскупам Жылінскім.

Падчас пажару 1882 г. касцёл быў значна пашкоджаны, аднак ужо ў 1883 г. адбудаваны і асвечаны кс. Пятром Валіцкім.

У 1938 г. касцёл зноў прынялі францішканцы, але праз год, калі на гэтую зямлю прыйшлі савецкія войскі, іх душпарыская праца была спынена, а кс. Валяр’ян Міхно арыштаваны.

На пачатку ліпеня 1941 г., калі нямецкія войскі дайшлі да Дзвіны і там адбываліся ваенныя дзеянні, згарэлі плябанія, званіца і касцёльны дах.

Пасля вайны католікі Дзісны хацелі адбудаваць святыню, але ўлады не далі на гэта дазволу. У 1958 г. вайскоўцы ўзарвалі касцёл разам з пахаваннямі, якія знаходзіліся пад падлогай. Засталіся толькі тры сцяны, пярэдняя сцяна была разбураная.

У 80-я гады католікі Дзісны зрабілі прыбудоўку да паўднёвай сцяны, і такім чынам утварылася капліца ў закрыстыі былога касцёла. Да цяперашняга дня людзі моляцца ў ёй у нядзелі і святы. У траўні 2007 г. у касцёле адбываліся вялікія будаўнічыя работы. Парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі знаходзіцца за 44 км ад Мёраў.

На могілках ў 1990-я гг. пабудавана каталіцкая капліца, відаць, на месцы папярэдняй.

Абноўлена 27.07.2017 17:05
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця