Пошук



фота Аляксандры Шчыглінскай

Адрас:
вул. Герцэна, 1

г. Лепель
Лепельскі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211174

Тэл.: +375 2132 4 38 65

Расклад набажэнстваў (магчымы змены)  

  • Св. Імша ў нядзелю — 11.00, 16.00
  • Св. Імша ў будні: пн, ср, пт — 18.00; аўт, чр, сб — 09.00

Адпуст: урачыстасць святога Казіміра – 4 сакавіка

З гісторыі парафіі

Першыя звесткі аб парафіі паходзяць з 1604 г., калі Леў Сапега аддаў гэта мястэчка віленскім законніцам бэрнардынкам, якія працавалі пры касцёле св. Міхала. У 1604 г. ён фундаваў і багата абсталяваў касцёл, які нагадваў вялікі карабель. Гэта быў адзін з першых трох касцёлаў на Полацкай зямлі. Святыня гарэла два разы, і пасля апошняга пажару ў 1833 г. набажэнствы адбываліся ў драўляным касцёле, перабудаваным з плябаніі. У 1857–1876 гг. быў пабудаваны мураваны касцёл пад тытулам св. Казіміра – помнік архітэктуры позняга класіцызму ў раманскім стылі, які да нашых дзён упрыгожвае цэнтр горада. Фундатарам касцёла быў мясцовы шляхціц Мальчэўскі. У лепельскай парафіі ў часы будаўніцтва святыні налічвалася 2976 католікаў, 400 з якіх пражывалі ў горадзе.

Касцёл належыць да тыпу базылікальных святыняў, дзвюхвежавы, з цікавай унутранай кампазіцыяй. У галоўным барочным алтары змяшчаліся фігуры святых Пятра і Паўла і дэкаратыўныя вазы. Да найбольш вядомых абразоў належалі «Узвышэнне Святога Крыжа» і абраз святога Казіміра. З левага і правага боку знаходзіліся прыгожыя бочныя алтары ў стылі барока. Ва ўсходняй частцы святыні мясціліся хоры.

На пачатку свайго існавання парафія св. Казіміра мела яшчэ некалькі капліцаў і касцёлаў у іншых паселішчах. Звычайна яны знаходзіліся ў багатых шляхецкіх маёнтках. У маёнтку Пышна ў 1780 г. намаганнямі шляхціца Шчытаў Кашчыца, які служыў тады пры каралеўскім двары, быў пабудаваны касцёл. У маёнтках Межычы і Лусішчы ў 1909 г. былі пабудаваныя і асвечаныя кс. Паўлам Карповічам драўляныя касцёлы, але ніводны з іх не захаваўся да нашых дзён.

Касцёл св. Казіміра зноў пачаў дзейнічаць у 90-я гг. мінулага стагоддзя. З 1993 г. ў касцёле адбываюцца рэгулярныя набажэнствы, а ў 1995 г. касцёл нанава асвяцілі.

Выгляд касцёла цяпер вельмі змяніўся, ён атынкаваны і пабелены як звонку, так і ўнутры. Змяніліся і касцёльныя вежы. Старыя роспісы на сценах замаляваныя. У галоўным алтары змешчаны абразы Пана Езуса і св. Казіміра, у левым бочным алтары – абраз Маці Божай Вастрабрамскай. Алтары і лаўкі ў касцёле зроблены з дрэва і ўпрыгожаны разьбою.

На тэрыторыі парафіі знаходзіцца вёска Весялова, дзе была зарэгістравана парафія.

Абноўлена 13.02.2018 16:07
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа