Пошук


Фота: Fotobel.by
Адрас:
вул. Савецкая 52
а.г. Удзела, 211806
Глыбоцкі р-н, Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь


Тэл.: +375 2156 315 15 (кляштар)

Расклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Св. Імша ў нядзелю і святы — 11.00 (Пятроўшчына – 13.30)
  • Св. Імша ў будні — 18.00 (красавік — верасень), 17.00 — (кастрычнік— сакавік). Усе набажэнствы адбываюцца пасля святой Імшы

Адпусты: успамін св. Антонія – 13 чэрвеня; успамін Маці Божай Анёльскай – 2 жніўня; успамін св. Францішка – 4 кастрычніка; урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі – 8 снежня

З гісторыі парафіі

Удзельская парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі існуе з 1727 г. У 1642–1851 гг. тут працавалі айцы францішкане. Мураваны касцёл закладзены ў 1766 г., кансэкраваны ў 1791 г. у гонар Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі. У 1837 г. касцёл істотна перабудаваны ў стылі позняга класіцызму). Пасля касацыі кляштара царскімі ўладамі ў 1851–1948 гг. парафію абслугоўвалі дыяцэзіяльныя святары. У 1948–1989 гг. касцёл быў зроблены складам, у плябаніі размяшчаліся школа і кватэры для настаўнікаў. Дзякуючы намаганням парафіянаў касцёл у 1989 г. быў аддадзены вернікам. Святыня і плябанія былі адрамантаваныя пад кіраўніцтвам кс. пралата Юзафа Булькі.

У 1989–2000 гг. душпастырам у парафіі быў кс. пралат Юзаф Булька, пробашч з Мосара. У той час двое маладых людзей паступілі ў семінарыю і прынялі святарскія пасвячэнні, а цяпер яны працуюць у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Акрамя таго, новымі пакліканнямі з парафіі ўзбагаціліся сёстры эўхарысткі і сёстры францішканкі Сям’і Марыі.

На тэрыторыі парафіі знаходзіцца філіяльны цэнтр у Пятроўшчыне, які быў перададзены ўладамі калгаса «Перамога». Пасля рамонту яго прыстасавалі пад рэкалекцыйны дом, дзе праходзяць рэкалекцыі для дзяцей і моладзі і размяшчаецца летні лагер.

У 2000 г. у Удзела вярнуліся францішканцы.

Душпастырства вядзецца ў трох асяроддзях: Удзела, Пятроўшчына і Бабічы. У Удзеле штодзённа адбываецца святая Імша, іншыя набажэнствы, катэхеза, споведзь.

У Пятроўшчыне святая Імша адпраўляецца кожную нядзелю і пятніцу, вядзецца катэхеза дзяцей, споведзь, праводзяцца іншыя набажэнствы.

У Бабічах святая Імша адпраўляецца ў прыватным доме кожную нядзелю, праводзіцца катэхеза дзяцей.

Парафія мае бібліятэку, катэхетычную залу, плануецца арганізацыя залы для паказу рэлігійных фільмаў. У Удзеле ёсць цікавая батлейка, пабудаваная на ўзор непакалянаўскай, ёсць магчымасць наведаць касцёльныя сутарэнні.

Абноўлена 27.07.2017 14:48
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.