
Цэнтральная, 6
в. Канстанцінава
Глыбоцкі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211822
Тэл. +375 2156 3 12 83
Расклад набажэнстваў (магчымы змены)
- Св. Імша ў нядзелю: летам — 10.00, зімой — 11.00
- Св. Імша ў будні акрамя панядзелка — 18.00, узімку — 17.00.
Адпусты: урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы; урачыстасць св. Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучаніка – 26 верасня
З гісторыі парафіі
Гісторыя паселішча Канстанцінава ўзыходзіць да XVII ст. З 1930 г., ад апошняй кананічнай візітацыі кс. арцыбіскупа Ялбжыкоўскага, прайшло шмат часу. 2 ліпеня 1962 г. па выдуманай прычыне – недахоп матэрыялу для дома культуры ў Дунілавічах – бульдозерам разбурылі драўляны касцёл 1810 г. 21 лістапада 1995 г. кардынал Казімір Свёнтэк асвяціў цяперашні касцёл пад тытулам св. Язафата Кунцэвіча. Часткова захавалася старая званіца.