
Адрас:
вул. Сонечная, 2
211713, а.г. Валкалата
Докшыцкі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
Тэл.: +375 (2157) 32832
Расклад набажэнстваў (магчымы змены)
- Св. Імша ў будні — 9.00, 18.00
- у нядзелю — 10.00 у Валкалаце, 12.00 — у Янчуках, 13.30 — у Гарадзішчы
Адпусты: урачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля – 24 чэрвеня; успамін св. Роха – пераносіцца на нядзелю
З гісторыі парафіі
Касцёл пад тытулам св. Яна Хрысціцеля ў Валкалаце быў пабудаваны ў 1870 г. з каменя і цэглы ў стылі неабарока. Памеры касцёла наступныя: даўжыня – 40 м, шырыня – 20 м і вышыня – 20 м. Асвечаны 12.10.1885 г. ксяндзом дэканам Нікадэмам Цудзынам. Асаблівым можна лічыць той факт, што гэты касцёл ніколі не быў адабраны або зачынены, але дзейнічаў нават у гады савецкай улады. Пасля вайны душпастырамі парафіі былі кс. Станіслаў Гурскі, кс. Казімір Данковіч.
На тэрыторыі парафіі знаходзяцца філіяльныя капліцы: у Сергах – капліца пад тытулам святых апосталаў Пятра і Паўла, аддадзеная вернікам 15 жніўня 1992 г. і ў Янчуках — пад тытулам Маці Божай Вастрабрамскай, зробленая з жылога дома ў 1994 г.