
вул. Пушкіна, 46-а
г. Докшыцы,211722
Докшыцкі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
Тэл./факс: +375 2157 219 59
Расклад набажэнстваў (магчымы змены)
- Св. Імша ў нядзелю — 09.00, 11.00, 18.00
- Св. Імша ў будні — 09.00, 19.00; узімку — 09.00, 18.00
Адпусты: успамін Святога Францішка – 4 кастрычніка; урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы; урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі – 15 жніўня.
З гісторыі парафіі
Будаўніцтва касцёла ў Докшыцах было распачата ў 1991 г. 14 кастрычніка 1991 г. арцыбіскуп Казімір Свёнтэк асвяціў вуглавы камень, а 4 кастрычніка 1995 г. арцыбіскуп Аўгустыно Маркетто, Апостальскі Нунцый на Беларусі, асвяціў касцёл. Касцёл пабудаваны з абліцаванай цэглы, унутры атынкаваны і пабелены вапнаю. Падлога мармуровая, столь – з яловага дрэва. Касцёл аднанававы, вежа ўбудавана ў корпус будынка, трох’ярусная, са званамі: адзін – 40 кг, другі – 120 кг. Вежа завершана крыжам, дах пакрыты меддзю.
Нядаўна завяршылася будаўніцтва ўваходу (брамы) на касцёльную тэрыторыю, а каля святыні знаходзіцца новы будынак кляштара супольнасці сясцёр Адараторак Крыві Хрыста, якія працуюць у Докшыцах. 24 снежня 1991 г. арцыбіскуп Казімір Свёнтэк даручыў айцам капуцынам пастаянную апеку над парафіяй у Докшыцах, а касцёл і прылягаючыя да яго збудаванні кляштара і гаспадарчыя пабудовы перадаў ва ўласнасць Варшаўскай правінцыі закона братоў меншых капуцынаў.
Ва Ураджайным таксама знаходзіцца філіяльная капліца, тут нядаўна была зарэгістравана самастойная парафія, але душпастэрства ў ёй здзяйсняюць айцы капуцыны.
У Гняздзілаве ёсць капліца на могілках.
У Вітунічах перад вайной была капліца.
КапліцыГняздзілава — капліца асвечана 26 жніўня 2009 г.