Пошук


Адрас:
в. Замошша (касцёл)
Браслаўскі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211973
тэл. +375 2153 34 1 99

фРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  

  • Св. Імша ў нядзелю — 12.00

Адпусты: Найсвяцейшай Панны Марыі Анёльскай – 2 жніўня; успамін Святога Юрыя – 23 красавіка.

З гісторыі парафіі

Замошша – гэта мястэчка і маёмасць Ёдскай гміны.  У 1524 г. кароль Жыгімонт Стары аддаў Замошша Мікулу Васілевічу за маёмасць, страчаную на Смаленшчыне. Неўзабаве паселішча па частках набыў Павел Сапега. У 1565 г. Замошша перайшло ва ўласнасць рыжскага ваяводы Мікалая Сіняўскага, але ў хуткім часе зноў трапіла да Сапегаў, а тыя ў 1754 г. прадалі яго разам з Іказню Мікалаю Лапацінскаму. У яго Замошша купіў Станіслаў Бужынскі, смаленскі кашталян, які ў 1761 г. пабудаваў тут уніяцкую царкву пад тытулам св. Пятра і Паўла, «бо з-за аддаленасці ад Іказні некаторыя падданыя ніколі не былі на св. Імшы»; дадаў таксама 4,5 валокі зямлі і права гнаць водку для патрэбаў кліру, але абавязаў да Імшы за яго душу. Уніяцкія парафіяне Замошша супраціўляліся прыняццю праваслаўя. Пра гэта ўзгадваў праваслаўны біскуп Васіль, даючы ў 1840 годзе ўказанне палкоўніку Чартарыйскаму, каб той даследаваў прычыны іх супраціўлення і даў «усёй справе правільны накірунак».

Пасля смерці браслаўскага старосты Ігнацыя Бужынскага, які не пакінуў пасля сябе нашчадкаў, Замошша перайшло ў спадчыну да Юндзілавай, ад яе часткова – Яну Ромеру, часткова – Дэрэнгоўскай, пасля – Казелам. З палітычных падзеяў, сведкам якіх было Замошша, трэба адзначыць сутыкненні паўстанцаў з расійскімі войскамі ў 1794 г., пераход праз Замошша Мюрата з корпусам Нева ў 1812 годзе і прабыванне з 7 на 8 мая 1863 г. кіраўніка паўстання ў браслаўскім павеце Ельскага-Ёдкі. Памяткай таго часу застаўся ўласнаручны рэквізіцыйны квіток, выдадзены Ельскім Ромеру аб забраных для народнай справы каня, сядла і прадуктаў.

Касцёл падчас Другой сусветнай вайны быў спалены партызанамі, каб немцы не маглі зрабіць тут свой гарнізон. Тое самае здарылася і ў Урбанах. Пасля вайны вернікі ездзілі ў Браслаў альбо ў Далёкія. У 1993 г. ў парафію прыязджаў кс. Францішак Кісель і маліўся з мясцовымі вернікамі на месцы спаленага касцёла. Пасля прыязджаў кс. Стэфан Пракурат, які маліліся ў клубе. Тады пачалі будаўніцтва новага касцёла. З 1997 г., пасля смерці кс. Стэфана, далейшыя работы праводзіў кс. Андрэй Бочар MS, з 2000 г. пробашчам стаў кс. Альфрэд Пяхота MS, а з 2001 г. – кс. Юзаф Блажэй MS.

Абноўлена 05.07.2017 16:07
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа