Пошук


Фота: vetliva.ru
Адрас:
вул. Школьная, 7
а.г. Далёкія,211969

Браслаўскі р-н

Рэспубліка Беларусь


Тэл.: +375 2153 6 85 68

Расклад набажэнстваў (магчымы змены)  

  • Св. Імша ў нядзелю і святы — 10.30
  • Св. Імша ў будні — 09.00
  • Св. Імша ў капліцах — 09.00 (Мілашкі), 12.00 (Богіна), 14.00 (Дамашы)

Адпусты: Св. Станіслава, біскупа і мучаніка – 8 мая; Маці Божай Балеснай – у пятніцу перад Вербнай нядзеляй; Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль – 16 ліпеня

З гісторыі парафіі

У 30-я гады ХХ ст. у вёсцы Далёкія быў пабудаваны касцёл пад тытулам св. Станіслава, біскупа і мучаніка. Драўляная святыня ў нетыповым стылі знаходзіцца ў цэнтры вёскі, на невялікім пагорку, сярод сасновых дрэваў.

Касцёл пабудаваны ў сучасным стылі. Будынак высокі, з адной вежай, другая – меншая – узвышаецца над алтаром і ўтварае цікавую кампазіцыю, бо да яе далучаецца яшчэ трох’ярусная званіца са званамі, завершаная фігурным барокавым балдахінам. Падчас вайны касцёл дзейнічаў: тут выконваў душпастырскую паслугу кс. Козёл, які пасля вайны выехаў у Дрысвяты. У 1958 г. у парафію прыехаў кс. Юзаф Францкевіч, які працаваў 3 гады. Пасля смерці кс. Станіслава Перкі ў касцёл стаў прыязджаць кс. Станіслаў Гурскі з парафіі Слабодка, ён зрабіў рамонт святыні.

У 1990 г. пробашчам стаў Крыштаф Менкіна. З 1994 г. пробашчам парафіі быў кс. Андрэй Бочар MS, які правёў чарговы рамонт касцёла і плябаніі. З верасня 2000 г. да верасня 2001 г. пробашчам быў кс. Альфрэд Пяхота MS, пасля – кс. Юзаф Блажэй MS. Акрамя касцёла ёсць яшчэ філіяльныя капліцы: хатнія капліцы ў Мілашках і Дамашках, а таксама адрамантаваная капліца ў Богіне (1-я палова 20 ст., магчыма, канец 19 ст.).

Абноўлена 27.07.2017 12:22
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.