
Адрас: рыма-каталіцкая парафія Святога Духа
вул. Чкалава, 5а
210015 г. Віцебск
BELARUS
Тэл. /факс: +375 21 262 03 11
Кс. Андрэй Вашчук SDS
Кс. Аляксандр Сапель SDS +375 33 350 39 55
e-mail: sdsby.vitebsk@gmail.com
Расклад набажэнстваў (магчымыя змены)
Св. Імша:
У нядзелю (верасень–май):
08.30 (на польскай мове), 10.30, 16.30 (на англійскай мове — толькі ў час навучальнага года (верасень–май)), 19.00
У буднія дні (верасень–май):
Панядзелак: 19.00
Аўторак: 08.30
Серада: 08.30, 19.00
Чацвер: 19.00
Пятніца: 08.30, 19.00
Субота: 09.00
У буднія дні падчас канікул (чэрвень–жнівень):
Панядзелак: 19.00
Аўторак: 08.30
Серада: 08.30
Чацвер: 19.00
Пятніца: 19.00
Субота: 09.00
Нядзеля: 10.00 і 19.00
Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту кожны чацвер у 18.00
Адпусты: урачыстасць Спаслання Святога Духа
З гісторыі парафіі
Парафія Святога Духа, аддзеленая ад ужо існуючай парафіі св. Барбары, спачатку мела тытул Маці Божай з ля Салет. Яе арганізацыяй з 01.07.2000 г. займаўся кс. Андрэй Бочар MS. Парафія была зарэгістравана ў 2000 годзе.
З Вялікадня 2001 г. распачаліся набажэнствы ў бляшаным бараку па вул. Чкалава, 5а. Улетку 2002 г. парафію пакінулі ксяндзы салятыны, якія дагэтуль у ёй працавалі, і яе пробашчам стаў кс. Адам Дынак, дэкан Віцебскага дэканату. Цяпер душпастырства ў парафіі вядуць айцы сальватарыяне.