вул. Томскага, 2
г.п. Лёзна, п/с 6
Віцебская вобл.,
Рэспубліка Беларусь
211220
Тэл.: +375 21 385 05 12
сайт: liozno-padre-pio.blogspot.com.by
e-mail: sviatypio@gmail.com
адміністратар: а. Сяргей Мацюшонак OFMCap, тэл: +375 (212) 61 68 61 (курыя)
эРасклад набажэнстваў (магчымы змены)
- Святая Імша ў нядзелю — 10.00
- Святая Імша ў будні — серада, 18.00
Адпусты: Успамін св. айца Піо з П'етрэльчыны
З гісторыі парафіі
У Лёзне – раённым цэнтры, аддаленым ад Віцебска прыкладна на 35 км ва ўсходнім напрамку (дарога на Смаленск і на мяжу з Расіяй), налічваецца каля 10 тыс. жыхароў, а ў раёне – каля 25 тыс. чалавек.
Парафія св. а. Піо ў Лёзне вядзе свой пачатак са жніўня 2001 г., калі на мясцовых могілках была адпраўлена першая святая Імша. Згодна з рашэннем біскупа Уладзіслава Бліна, арганізацыя новай парафіі ў Лёзне была даручана кс. Андрэю Бочару MS, пробашчу парафіі Маці Божай з ля Салет у Віцебску.
З гэтага часу ў жылым доме сп. Ганны Дубікоўскай на вуліцы Гагарына, 17, распачаліся рэгулярныя малітоўныя сустрэчы і штотыднёвы ўдзел у Эўхарыстыі. Пры ўдзеле сясцёр супольнасці Езуса Міласэрнага распачалася таксама катэхеза для дзяцей у памяшканні мясцовай сацыяльнай дапамогі. У гэты час утварылася першая парафіяльная супольнасць (20 чалавек), дзякуючы чаму стала магчымай рэгістрацыя парафіі, што ўрэшце і адбылося 14 верасня 2001 г. У жніўні 2001 г. быў куплены дом па вул. Томскага, 2 з прылягаючай тэрыторыяй, прызначаны пад капліцу новай парафіі.
Кс. Андрэй Бочар працаваў да 2002 года, потым у парафіі служылі:
кс. Ежы Лісь (2002 - 2003)
кс. Анджэй Табор (2003-2004)
кс. Баляслаў Келан (2004 - 2005)
Кс. Алег Півавар распачаў служыць у 2005 годзе.
А. Сяргей Мацюшонак OFMCap – адміністратар з 4 кастрычніка 2016 г.