Пошук

Адрас:
зав. Горны, 1
а/г. Ждановічы
Набажэнствы праводзяцца па адрасе: вул. Лінейная, 1

аРасклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Св. Імшы ў нядзелю – 9.00, 18.00
  • Св. Імшы ва ўрачыстасці – 8.00, 19.00
  • Св. Імшы ў панядзелак, сераду, пятніцу – 8.00
  • Св. Імшы ў аўторак, чацвер, суботу – 19.00
  • Кожнага 1 чысла месяца – св. Імша і малітва за тых, хто хоча заснаваць хрысціянскую сям'ю, і аб дары бацькоўства і мацярынства
  • Кожную першую сераду – св. Імша ў 19.00 за мужчын і малітва праз заступніцтва св. Юзафа
  • Кожную першую пятніцу – пакутнае набажэнства ў 18.00 і магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння
  • Кожную другую пятніцу — св. Імша ў 19.00 за Беларусь
  • Кожнага 26 чысла – малітва аб цвярозасці праз заступніцтва Маці Божай Чэнстахоўскай
  • Кожную чацвёртую суботу – св. Імша ў 19.00 і заступніцкая малітва

З гісторыі парафіі

Бліжэйшая капліца дзейнічала ў в. Яркава з 1860-х гг.

Найноўшая гісторыя парафіі пачалася ад рэгістрацыі 04.08.2006 года.

Першапачаткова набажэнствы здзяйсняліся ў невялікім арандаваным памяшканні. Парафія звярталася за прадастаўленнем зямельнага ўчастка для будаўніцтва капліцы, аднак атрымала адмову. Для правядзення набажэнстваў парафіі быў прадастаўлены будынак дзяржаўнай установы «Навукова-практычны цэнтр эпідэміялогіі і мікрабіялогіі» на ул.Линейная, 1. Гэта аднапавярховы будынак плошчай 501,7 м2, пабудаваны ў 1967 годзе, раней выкарыстоўвалася як лабараторна-вытворчы корпус. Зямельны ўчастак пад будынкам выдзелены парафіі ў арэнду на 30 гадоў з правам падаўжэння дамовы арэнды.

Памяшканне, выдзеленае пад капліцу, патрабуе капітальнага рамонту. Зараз на парафіі вядзецца будаўніцтва Касцёла ў першасным значэнні – яднання вернікаў, але таксама парафія шукае магчымасцяў давесці да ладу сваю першую капліцу.

Абноўлена 30.10.2017 11:08
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.