
Фота Аляксандры Шчыглінскай
Адрас:
пл. Свабоды, 9
г.Мінск
Рэспубліка Беларусь
220030
Тэл.:+375 17 257 65 41 (сакрыстыя)
+37517 258 62 44
Факс:+375 17 250 71 28
E-mail: katedra@catholic.by
Расклад набажэнстваў (магчымы змены)
- Св. Імша ў нядзелю — 08.15, 10.00, 11.30, 13.00, 18.30
- Св. Імша ў будні — 07.15, 08.00, 18.30
- Св. Імша ва ўрачыстасці — 07.15, 8.00, 12.00, 18.30
Адпусты: 12 верасня – Найсвяцейшага імя Марыі.
З гісторыі парафіі
- 31 лiпеня 1700 – заснаванне касцёла айцамi езуiтамi.
- 16 сакавiка 1710 – кансэкрацыя касцёла, якую здзейснiў Вiленскi бiскуп Канстанты Казiмiр Бжастоўскi.
- 1773 – касцёл закону езуiтаў стаў парафiяльным.
- 28 красавiка 1798 – святыні нададзена годнасць Катэдральнага касцёла.
- З красавiка 1905 – пэўны час пробашчам Катэдры быў ксёндз Зыгмунт Лазiнскi.
- 1948 – касцёл адабраны ў вернікаў i перададзены пад "Дом фiзкультуры".
- 1951 – касцёл цалкам спустошаны i перабудаваны.
- 9 снежня 1993 – паводле пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь будынак Мiнскай катэдры быў вернуты католiкам.
- 5 лютага 1994 – адбылося папярэдняе пасвячэнне святыні i на яе франтоне быў устаноўлены крыж.
- З 16 жнiўня 1994 да 16 кастрычнiка 1997 – вялiся рэстаўрацыйныя работы.
- 28 верасня 1996 – у Мiнскай катэдры Імя Найсвяцейшай Марыi Панны адбылася iнаугурацыя Сiноду Мiнска-Магiлёўскай архiдыяцэзii i Пiнскай дыяцэзii.
- 21 кастрычніка 1997 – рэкансэкрацыя Мiнскай катэдры Імя Найсвяцейшай Марыi Панны.
- 10 снежня 2005 – урачыстае асвячэнне узноўленага галоўнага алтара, каранацыя абраза Імя Марыі Беззаганна Зачатай, асвячэнне новых арганаў.