Адрас:
вул. Камсамольская, 79а
г. Крычаў
Крычаўскі р-н
Магілёўская вобл.
Рэспубліка Беларусь
213498
E-mail: paulus.casimirus@gmail.com
З гісторыі парафіі
Дакладныя звесткі адносна часу будаўніцтва касцёла ў Крычаве адсутнічаюць. Звычайна сустракаецца інфармацыя, што першы касцёл тут быў пабудаваны ў 1620 г. Але ж візіты крычаўскага касцёла за 1805, 1841, 1842 гг. вядуць гісторыю гарадской святыні толькі ад 1745 г. Між тым некаторыя назіранні сведчаць пра магчымасць узвядзення касцёла менавіта ў першай палове XVII ст. Саму ж дату будаўніцтва каталіцкай святыні ў 1620-1628 гг. можна прыняць — бо гэта пацвярджаюць шматлікія ўскосныя дадзеныя.
Драўляная святыня праіснавала да 1855 г., калі згарэла разам з касцёльнымі прыбудовамі. На яго месцы быў пабудаваны новы каменны касцёл.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. становішча ўсіх канфесій кардынальна змянілася. Бальшавіцкая ўлада павяла рашучае наступленне на католікаў. У 1922 г. была праведзеная канфіскацыя храмавых каштоўнасцяў. Таму ўладамі было вырашана перадаць касцёл пад клуб «па патрабаваннях працоўных Крычаўшчыны».
Каменная святыня праіснавала ў Крычаве да сярэдзіны 1930-х гг., калі яна была ўзарвана бальшавікамі (прыкладна ў 1934 годзе).
Сучасная гісторыя парафіі распачалася з 2007 года, парафія на стадыі ўзнаўлення.