
Адрас:
вул. Гагарына, 115
г. Барысаў, 222518
Барысаўскі р-н
Мінская вобл.
Рэспубліка Беларусь
Пробашч — ксёндз канонік Аляксей Раманчук
Расклад набажэнстваў (магчымы змены)
- Св. Імша ў нядзелю — 09.00, 11.00, 18.00
- Св. Імша ў панядзелак, аўторак, чацвер і суботу — 09.00, у сераду і пятніцу — 18.00
З гісторыі парафіі
Парафія была створана пры капліцы на Кальварыі, заснаванай у XVIII ст. і адноўленай у 2000 годзе.
У тым самым годзе мясцовымі ўладамі была выдзелена тэрыторыя для будаўніцтва касцёла. Маладой парафіяй напачатку апекаваліся ксяндзы з законніцкай супольнасці марыянаў, якія нясуць служэнне пры старым барысаўскім касцёле — адзіным у горадзе на Бярэзіне будынку, які памятае Напалеона і яго славутае «вялікае войска», — але з 2006 года за душпастырства і будаўніцтва касцёла тут узяліся дыяцэзіяльныя святары.
У 2007 годзе былі пабудаваны будынкі першай чаргi — гаспадарчы будынак і каплiца, у якой пачалі рэгулярна адбывацца набажэнствы. У 2013 годзе ва ўрачыстасць Звеставання Пана біскуп Юрый Касабуцкі благаславіў пляцоўку пад будаўніцтва касцёла, а 25 мая 2014 года Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў вуглавы камень будучай святыні.
У 2016 годзе намаганнямі парафіянаў і іх пробашча ксяндза каноніка Аляксея Раманчука былі ўзведзены сцены, а з 2019 года ў будынку касцёла пачалі адбывацца набажэнствы. 14 жніўня 2021 г. арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч здзейсніў пасвячэнне новазбудаванага касцёла Спаслання Духа Святога.