Пошук

07.05.2018 14:43   Catholic.by

12 мая ў мястэчку Косава (Івацэвіцкі р-н, Пінская дыяцэзія) адбудзецца парафіяльны фэст з нагоды ўспаміну Маці Божай Ласкавай. У галоўным алтары мясцовага касцёла знаходзіцца цудадзейны абраз з такой назвай. Многія стагоддзі перад ім праз заступніцтва Панны Марыі ўзносілі малітвы мясцовыя вернікі і шматлікія пілігрымы, выпрошваючы для сябе і сваіх родных безліч Божых ласкаў.

У гэты дзень у 10.30 з нагоды ўспаміну Маці Божай Ласкавай распачнецца адпустовая св. Імша з нагоды парафіяльнага фэсту ў старадаўняй косаўскай святыні.

А ў 12.00 адбудзецца яшчэ адна адметная падзея, звязаная з касцёлам і мястэчкам. Намаганнямі грамадскасці і дзяржаўных уладаў пройдзе ўрачыстае адкрыццё велічнага помніка Тадэвушу Касцюшку на яго малой радзіме каля сядзібы-музея Касцюшкаў ва ўрочышчы Мерачоўшчына на ўскраіне Косава. Для мясцовай парафіі гэта таксама важная падзея, бо гэты нацыянальны герой Беларусі належаў да косаўскай парафіі і быў ахрышчаны ў мясцовым касцёле ў 1746 г.

Косаўскія вернікі запрашаюць усіх гасцей і пілігрымаў на парафіяльны фэст і святую Імшу перад цудадзейным абразом Маці Божай Ласкавай.

Абноўлена 07.05.2018 14:55
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .